Старонка 39
◀ / 658 ▶
Глог Кустовая або невялікая дрэўная расліна з ядомымі ярка-чырвонымі, аранжавымі і жоўтымі пладамі. глог м. — мясц. (Станкевіч, ЭСБМ), глод м. — Мін. р., Жытк. (СЦБ, ТС), вуглод м.—Жытк. (ТС), глотка ж. — Гродз. р. (Цыхун), баярышнік м. — Мёр. (ЖС), свіднік м. — мясц. (Ластоўскі), свідніца ж. — мясц. (Ластоўскі). Дзікая ружа, гл. Шыпшына. Жарновец Куст з ярка-зялёнымі рабрыста-гранiстымі галінкамі і буйнымі залаціста-жоўтымі кветкамі. мятліца ж. — Гродз. (Кісялеўскі, ЭСБМ), мятлюг м. — мясц. (ЭСБМ), метлюжок м. — мясц. (ЭСБМ), мятлюга ж. — мясц. (ЭСБМ). Жасцёр Куст або дрэва з жаўтавата-зялёнымі кветкамі і плодам у выглядзе шарападобнай бліскучай касцянкі. жасцёр м. — мясц. (ЭСБМ), жастыр м. — Маг. р. (Насовіч), жыстор м. — Брэсц. (Кісялеўскі, ЭСБМ), жысцёрына ж. — Брэсц. (Кісялеўскі, ЭСБМ), жыстар м. — Гродз. р. (Верас, ЭСБМ), жысцяр м. — Гродз. р. (Верас, ЭСБМ), жысцярына ж. — Гродз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ), засцір м. — Гродз. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ), жарсціна ж. — Драг. (НЛ), жасцяліна ж. — Стол. (НЛ), жалясціна ж. — Стол. (ТС), крушына ж. — Віц. р., Маг. р. (Кісялеўскі), крушына слабячая — Гродз. р. (Кісялеўскі).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶