Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
вбучы лык — Слон. (Мат. апыт.), вбучалык м., воўчалык м. — Дзятл. (Сцяшковіч), воўчае вока — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ), жыламяцъ ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), брузгёль м. — Слон. (Мат. апыт.). Вербалоз Куст ці дрэва з роду вярбовых з цёмна-шэрай патрэсканай бліскучай карой. вербалоз м. — Паням. р., Віц. р., Маг. р., Гом. р., зах,бран. р. (Верас, Бялькевіч, Каспяровіч, Кісялеўскі, Растаргуеў, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), вербалознік м. — Лун. (Шаталава), вербалоза ж. — Слон., Смален. p. (Дабравольскі, Мат. апыт.), вербалдзіна ж. — Гл. (Янкоўскі), вербалозы мн. — Леп. (Мат. апыт.), бералоз м. — Стол., Жытк., Маз. (ТС, ГЧ., ЭСБМ), бералозіна ж. — Жытк. (TC), белароз м. — Стол., Жытк. (TC), бярлоз м. — Стол., Жытк. (TC), вёронік м. — Маз. (ГЧ.), вербалота ж. — Слон. (Мат. апыт.), вярба ж. — Слон. (Мат. апыт), вёцельнік м. — Жытк. (Мат. апыт.), ракі'та ж. — Краснап. (Бялькевіч), віксліна ж. — Латгал. р. (СПЗБ). Вінаград Пладовая павойная расліна са спажыўнымі ягадамі, сабранымі ў вялікія гронкі. вінаград м. — агульн. (АЛА, TC, Кісялеўскі, Bepac, Бялькевіч, ЭСБМ, Сцяшковіч, Мат. апыт.), бінаград м. — Лаг. (АЛА), вінб н. — мясц. (Станкевіч), вінаградзік м. — Навагр. (ЭСБМ), вінагрдддзе н. — мясц. (Ластоўскі), вінная лаза — мясц. (Ластоўскі), кішміш м. 'гатунак дробнага вінаграду, у якім няма костачак' — мясц. (Ластоўскі), мушкат м. 'мускат — сорт вінаграду з духмянымі ягадамі' — мясц. (Ластоўскі), втціннік м. 'вінаграднік, гароднінны сад' — мясц. (Насовіч, ЭСБМ). Вярба, гл. 1.1. Лясныя, садовыя i паркавыя дрэвы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бералбз, бералбзіна, бярлбз, вбўчалык, вбўчы, вербалбза, вербалбзнік, вербалбзы, вёрбнік, ракіта
5 👁
 ◀  / 658  ▶