Саліг. (Бялькевіч, Мат. апыт.), мяшняк м. — Зэльв. (Сл. Гродз.), змесь ж. — Уздз. (СЦБ), чарналессе н. 'змешаны лес, які расце па нізкіх месцах' — пал. р. (Мат. апыт.); лес сасновы і яловы: хвойнік м. — спарадычна паўдн.-усх. з. (Мат. апыт.), чарналессе н. — зах. з. (Мат. апыт.), бор — спарадычна заходняя частка паўн.-зах. з., Чашн., Чэрв. (ЛАБНГ), бор красны — мясц. (Мат. апыт.).
Сасновы лес: бор м., барочак м. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Сл. Гродз., Мат. Гродз., СЦБ, НЛГ, Каспяровіч, Станкевіч, Янкова, Мат. апыт.), баравіна ж. — Слаўг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), барына ж. — мясц. (Насовіч), хвойнік м. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гродз., Станкевіч, Шатэрнік), хвайнік м. — Чэрык., Саліг. (ЛАБНГ, АЛА), хвайняк м. — Віц. р., спарадычна Паням. р., а таксама Люб., Ветк., Малар. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гродз., Каспяровіч), файняк м. — Брэсц. (ЛАБНГ, АЛА), хвоняк м. — Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА), хвоя ж. — спарадычна паўдн.-усх. з., Маладз. (ЛАБНГ, Янкоўскі, Мат. апыт.), хваіна ж. — пал. р. (ЛАБНГ, ТС, Мат. апыт.), хваіна ж. — усходняя частка зах.-пал. г., Ушацк., Іўеў., Буда-Каш. (ЛАБНГ), хвайна ж. — Паням. р., Маг. р., Глыб., Лун. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), хвайня ж. — Паням. р. (СПЗБ), квайня ж. — Брасл. (СПЗБ), хваёвы лес — зах.-пал. г., спарадычна паўдн.-зах. д., спарадычна сярэд.-бел. г. і ўсх.-маг. р. (ЛАБНГ, АЛА), фаёвы лес — Драг. (ЛАБНГ, АЛА), хвойны лес — спарадычна ўсх.-пал. р., Шчуч., Свісл. (ЛАБНГ, АЛА), хваёвы бор — Чэрв. (ЛАБНГ), сасняк м. — спарадычна агульн., але пераважна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА), соснік м. — спарадычна Віц. р. (ЛАБНГ, АЛА), сасноўнік м. — Зэльв. (ЛАБНГ, АЛА), сасоннік м. — паўн.-усх. д., Паням. р., Калінк., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, Каспяровіч), сасонне н. — Касц. (ЛАБНГ), сасна ж. — Добр., Драг. (ЛАБНГ), сасновы лес — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА), сасновы бор — Верхнядзв., Леп., Воран., Касц. (ЛАБНГ, АЛА), смольнік м. — цэнтральная частка пал. р. (ЛАБНГ, АЛА), смальнік м. — Жытк. (Мат. апыт.), краж-
76 👁