Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
лыга); дробны лес, годны на жэрдзе: жардзё н., жэрднік м., жардзёўнік м., крупна н. — Слаўг. (Мат. апыт.), драбясцё н., латнік м. — мясц. (Насовіч), кроква ж. — Краснап. (Мат. апыт.). Засохлы на пні лес: сухастой м. — Лёзн., Докш., Чэрв., Гл., Жытк., Вілен. р. (СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Янкоўскі), сухастдіна ж. — Пух. (Мат. мін.-мал.), сухапастди м. — гродз.-бар. г., Лаг., Чэрв. (СПЗБ, Сл. Гродз., Варлыга, Станкевіч, Цыхун, Шатэрнік), сухалёс м. — мясц. (Станкевіч), сухалёссе н. — зах. з. (Мат. апыт.), сухавта ж., сухдвіна ж. — Лельч. (Мат. Гом.), усох м. — Слаўг. (Мат. апыт.), суштк м. — Чэрв., Мает. (СПЗБ, Шатэрнік), сушняк м. — Слаўг., Acin. (СПЗБ, Мат. апыт.), суш м. — мясц. (Насовіч), сухавёрша н. зборн. 'лес, дзе многа сухіх вяршынь' — Ганц. (СПЗБ). Паламаны бурай, ветрам лес: поваль ж. — Слаўг., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Мат. апыт.), навал м. — мясц. (Ластоўскі), валта ж. — Слуц. (Мат. апыт.), валёлснік м. — Навагр. (Мат. Гродз.), валюжэўнік м. — мясц. (Станке віч), валкан м. — Рэч. (Мат. апыт.), ветравал м. — мясц. (ЭСБМ), буравал м. — мясц. (Станкевіч), ветралом м., лесалом м. — мясц. (Ластоўскі), ламы мн., зламы мн. — Слаўг. (Мат. апыт.), вывёртка ж. — мясц. (Ластоўскі), лёгаў м., ле'гліна ж., лёгля ж., лоск м. — Слаўг. (Мат. апыт.). Ліставы лес: лісцёўнік м, — Карм. (Мат. Гом.), лісцвянік м. — Гом. р. (НЛГ), ліставы лес — Навагр. (Мат. апыт.), чарналёссе н. зборн. — Жытк., Стол. (ТС), нарналёсіца ж. — Слаўг. (Мат. апыт.), нарналёс м. — Рэч., Стол. (ТС, Мат. апыт.), норны лес — спарадычна ўсх.-Маг. р., Стол. (ТС, Мат. апыт.), бор норны — мясц. (Мат. апыт.), дуброва ж. — пал. р., Старадарож. (Мат. апыт.), луг м. 'лісцёвы лес на абалоні' — Маг. р., пал. р. (ЭСБМ, Мат. апыт.), лес м. 'вільготны лісцёвы лес' — усх.-пал. р. (ЭСБМ). Змешаны лес: бор м. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.), дуброва ж. — спарадычна ўсх.-маг. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ветралбм, легліна, пбваль, сухапастдй
11 👁
 ◀  / 658  ▶