лішайнік м. — Мсцісл. (Ластоўскі, Мат. апыт.), лішай м. — Чач. (Мат. апыт.), мох м. — Драг., Жытк., Стол. (ТС, Мат. апыт.), плюснік м. — мясц. (Ластоўскі), шалуднікі мн. — мясц. (Ластоўскі).
Мох
Споравая расліна без каранёў і кветак, якая сцелецца або расце ў вільготных мясцінах, на дрэвах, каменні.
мох м., машок м. памянш. — агульн. (ТС, Мат. Гродз., Сл. Гродз., ГЧ, ЭСБМ, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), імшок м. памянш. — Шум. (ЭСБМ), імчэчак м. памянш. — Ганц. (СПЗБ), махавіца ж. — Віл. (СПЗБ), саманіца ж., саманы мн. — Вілен. р. (СПЗБ), альсавы мох 'мох, які расце на тарфяніках' — мясц. (Ластоўскі), страявы мох 'мох, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве', дубовы мох 'мох, які расце на дубах', зялёны мох 'мох, які расце на дрэвах', мох белы 'мох, які расце на лузе', мох жоўты, мох чорны 'іншыя разнавіднасці моху' — Слон. (Мат. апыт.), жывец м. 'зялёны лугавы мох' — Клім. (Бялькевіч, Мат. апыт.).
Пустазелле
Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін.
зелле н., зеллейка н. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гродз., ДСБ, ЖС, Сцяшковіч, Янкоўскі, Мат. апыт.), пустазелле н. — мясц. (Мат. апыт.), зяліна ж. — Драг. (Мат. апыт.), зяліна ж. адзінк., зялінка ж. памянш. — Жытк., Стол. (ТС), зёлкі мн. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ), трава ж. — Чач. (Мат. апыт.), пыр'ё н. — Свісл. (Шаталава), сабакарнік м. — Жытк. (ТС), гавыла ж. — Смарг. (Сл. Гродз.), ахрап'е н. 'пустазелле, прыдатнае для кармлення свіней' — Глыб. (Мат. апыт.); высакарослае сцяблістае пустазелле: бур'ян м. — Верхнядзв., Слаўг., Карэл.,
78 👁