Куст Нізкарослая дравяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы; травяністая pacліна, сцябліны якой растуць пучком. куст м., кусцік м. памянш., кусток м. памянш., кустдчак м. памянш. — агульн., зах.-пал. г. спарадычна, Беластоц. p., Вілен. p., Латгал. p. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч, Шаталава, Юрчанка, Янкова, ЭСБМ, Мат. апыт.), кори м., корчык м. памянш. — зах.-пал. г., паўдн.-зах. д., спарадычна сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ДСБ, ГЧ, ЖС, ЖНС, 3 нар. сл.), карчак м. — спарадычна Гродз. p. (ЛАБНГ, 3 нар. сл.), курган м. — Беш., Чашн. (Каспяровіч); асобны куст, корч гародніны: каліва н. — Сен., Ваўк., Лоеў. (Мат. Гродз., Каспяровіч, Янкова), гранка ж. — Мядз. (СЦБ), грозенъ — Лаг. (СЦБ); куст бульбы: каліва н. — асн. мае. г. (акрамя сл.-маз. г.), зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў), былі'на ж. — Рас. (ЛАБНГ), гняздо н. — Віц. р. (ЛАБНГ), гранка ж. — Тал. (ЛАБНГ), грузно н. — Віц. (ЛАБНГ), грозенъ м. — Лаг. (Мат. мін.мал.), корань м. — Брасл., Іўеў., Хоц. (ЛАБНГ), цявіна ж. — Капыл. (ЛАБНГ), цяўвіна ж., ш'віна ж., цяці'віна ж. — Чэрык. (ЛАБНГ), цяціўка ж. — Арш., Дубр. (ЛАБНГ); куст, корч цыбулі: гразнб н. — віц.-маг. г., Докш., Віл. (ЛАБНГ, Шаталава), гразён м. — Докш. (СПЗБ), гранка ж. — спарадычна паўн. p. i паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мін.-мал., Шаталава), гняздо н. — Клім. (ЛАБНГ), галдука ж. — Лельч. (ЛАБНГ), кароўка ж. — Ашм. (Мат. мін.-мал.), каліва н. — Лаг. (ЛАБНГ), карчук м. — Карэл. (ЛАБНГ), курган м. — Паст. (ЛАБНГ), корань м. — Гродз., Бяроз. (ЛАБНГ), клычдк м. — Маладз. (Мат. мін.-мал.), шып м. — Навагр. (ЛАБНГ), лукно н. — мясц. (Ластоўскі), кеча ж. — Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЭСБМ), цыбуліна ж. — Брасл. (СПЗБ). Лішайнік Расліна ніжэйшага тылу, якая складаецца з грыба i водарасці, утвараючы адзін арганізм
Дадатковыя словы
быліна, галдўка, карчўк, кўсцік, цыбўліна, цяцівіна, швіна
6 👁