Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Сыраежка чырвоная: красотка ж., красдха ж., красотка ж. — Гарад. (Яшкін), саладуха ж., гарчакі мн. — Івац. (ЛАБНГ). Сыраежка бурая: саладуха ж. — Івац. (ЖС, Яшкін), паддубніца ж. — Гом. (ЖС, Яшкін). Сыраежка жоўтая: жаўтуха ж. — Чэрв., Бярэз., Пух., Люб., Кліч., Бых. (Яшкін), жаўтушка ж. — Чэрв. (Яшкін), жаўцюшка ж. — Гарад. (Яшкін), эісаўцянка ж. — Чэрв., Бярэз. (Яшкін), жоўтая л танка, ліпанка ж. — Гл. (Яшкін), лёплянка ж., леплянка ж., саладуха ж. — Івац. (ЛАБНГ, ЖС, Яшкін), ліпянка ж. — Старадарож., Раг. (Яшкін), ляплыка ж. — Раг. (Яшкін), вясёлка ж. — Слаўг. (Яшкін). Сыраежка сіняя: сінюга ж., сінюгі мн. — Пол., Бых., Чэрв. (ЛАБНГ, Яшкін), сінюшка ж., сінюшкі мн. — Гарад., Беш., Краснап., Хоц. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Яшкін), сінёшка ж. — Хоц. (Яшкін), сіняўка ж. — Шкл. (Яшкін), сініца ж. — Капыл. (Яшкін). Сыраежка шэрая: сівачка ж. — Іван. (Яшкін), сівулька ж. — Слаўг., Лельч. (Яшкін), сіўка ж. — Слаўг. (Яшкін). Сыраежка горка я: гарчак м. — Івац., Малар., Лельч. (ЖС, Яшкін), гарцашка ж. — Гарад. (Яшкін), гарчаш мн. — Смален. р. (Дабравольскі), вдгнеука ж. — Драг. (ЖС, Яшкін). Сыраежка з вострай шапачкай: прыбалатка ж., прыбалатуха ж., прыбалацянка ж. — Лельч. (ЖС) Таўкачык жоўта-карычневы Ядомы пласціністы грыб са званочкападобнай шэракарычневай шапкай з рабрыстым краем. балатуха ж. — Стаўб., Дзярж. (Яшкін), балацянка ж. — Пух., Слуц., Гом. (Яшкін), балоцянка ж. — Старадарож
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

балатўха, балбцянка, жаўтўха, жаўтўшка, паддўбніца, саладўха, сівўлька
0 👁
 ◀  / 658  ▶