Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Сыраежка Ядомы грыб з пласціністай крохкай яркаафарбаванай шапкай. сыраёжка ж., сыраёжачка ж. памянш. — агульн. (ЭПБ, ЛАБНГ, ТС, ЖС, ГЧ, Янкова, Яшкін, Мат. апыт.), сыравёжка ж. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., віц.-маг. г., Глыб. (ЛАБНГ, ЖС. 3 нар. сл., Каспяровіч, Яшкін, Мат. апыт.), сыравёжа ж. — Віл., Маг., Краснап. (ЛАБНГ), сыравёжчына ж., сыравяжына ж., сыравяжка ж., сыравяжачка ж. памянш., сыравёга ж. — Слаўг. (Яшкін), сыраёжа ж. — зах.-пал. г., Глыб., Шум., Мядз., Віл., Бярэз., Саліг. (ЛАБНГ, ЖС, Яшкін), сыраёжына ж., сыраёжчына ж. — Слаўг. (Яшкін), сыраёга ж. — зах.-пал. г., Гл. (ЛАБНГ, ЖС, Яшкін), сыраёдка ж. — Беластоц. р. (ЖС), сырагіжка ж. — Пін. (ЛАБНГ, ЖС), сыраяжка ж. — Кам. (ЛАБНГ, ЖС), сырадзёга ж. — Драг. (ЖС, Яшкін), сураёжка ж. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г., спарадычна паўдн.-зах. д., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС, Мат. Гом., Яшкін, Мат. апыт.), суравёжка ж. — паўн.-усх. д., паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, ЖС, Мат. Гродз., Станкевіч, Каспяровіч, Растаргуеў, Цыхун, Яшкін, Мат. апыт.), суравёжчына ж. — Слаўг. (Яшкін), сураёжына ж. — Верхнядзв., Рас. (ЛАБНГ), сураёжчына ж. — Слаўг. (Яшкін), суравёжа ж., суравёжы мн. — Тал., Віл., Круп., Лаг., Бярэз., Бял. (ЛАБНГ, СПЗБ, Яшкін), суравёга ж. — Слаўг., Краснап. (Яшкін), саравёжка ж. — Бял., Гор., Мсцісл., Хоц. (Бялькевіч, Юрчанка, Яшкін), серавёжка ж. — Чач. (Яшкін), аплаўка ж., аплавачка ж. памянш. — Барыс. (СЦБ, Н. сл-сць), ліпянка ж. - Раг. (ЛАБНГ, ЭСБМ, СПЗБ), акубкі мн. — Гарад., Віц. (ЭСБМ, Каспяровіч), кубок м., кубачак м. памянш. — Ушацк. (ЛАБНГ), грудзянка ж. — Калінк. (ЛАБНГ), прыбалатка ж., прыбалацянка ж. — Нараўл. (ЛАБНГ), голубка ж. — Беластоц. р. (ЖС), сураятка ж. — Вілен. р. (СПЗБ), красоткі мн., жаўцюшкі мн. — Гарад. (ЛАБНГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акўбкі, кўбачак
0 👁
 ◀  / 658  ▶