Старонка 219
◀ / 658 ▶
ласавалася' — Смален. р. (Дабравольскі), зелень ж. 'жыта ў самым раннім развіцці' — Смален. р. (Дабравольскі). Гатункі жыта: трасціна ж. — Малар. (ЛП, ДСБ), аіпснае жыта 'егіпецкае' — Ваўк. (Мат. Гродз.). Земляная груша, гл. Тапінамбур. Каляндра Эфіраносная расліна, якая выкарыстоўваецца як прыправа. каляндра ж. — Гом. р., Мін. р., Віц. р., Слон., Стол. (ТС, Каспяровіч, Кісялеўскі, Мат. апыт.), калёндра ж. — Гродз. (Цыхун), голендра ж. — Гродз. (Цыхун). Каноплі Высокая расліна, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семя — алей. каноплі мн. — агульн. (СПЗБ, ТС, ГЧ, ЛП, Мат. Гродз., Бялькевіч, Верас, Янкова, Кісялеўскі, Ластоўскі, Юрчанка, Каспяровіч, Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.), каноп'е н. зборн. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), канаплі мн. — Віл., Іўеў., Гродз. р., Смален. р. (СПЗБ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Дабравольскі), канапелькі мн. памянш. — Браг., Хойн. (ГЧ, Мат. Гом.), канопля ж. — Пін., Стол. (ЛП), канапель ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), канапля ж. — Маг. р. (Кісялеўскі), канапелька ж. памянш. — Смален. р. (Кісялеўскі), канапляначка ж. памянш. — Гом. р. (НЛГ), канопы мн. — мясц. (Ластоўскі), канопка ж. памянш. — мясц. (Ластоўскі), канапні мн. — мясц. (Ластоўскі), калопні мн. — Чашн. (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч), калоплі мн. — Барыс. (СПЗБ), калапні мн. — паўн.-зах. з., Мін. р. (СПЗБ, НС, Ластоўскі, Кісялеўскі), калабні мн. — Навагр. (Мат. Гродз.), калапне мн. — Астр. (Мат. мін.-мал.), калапня ж. — Віл., Мядз., Мін. р. (Мат. мін.-мал., Насовіч, Кісялеўскі), недагоніч м. 'запозненые ў развіцці каноплі' — Жытк. (ТС), даборкі мн. 'каноплі горшай якасці, якія вырываюць у апошнюю чаргу' — Мсцісл. (Юрчанка).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 658 ▶