Грэчка Меданосная расліна з белымі дробнымі кветкамі, сабранымі ў гронкі, i зернем у выглядзе трохграннага арэшка. грэчка ж. — агульн. (ЛАБНГ, ТС, ЖНС, ЛП, Сл. Гродз., Каспяровіч, Bepac, Шатэрнік, Янкова, Кісялеўскі, Ластоўскі, Бялькевіч, Растаргуеў, Мат. апыт.), грэчкі толькі мн. — Навагр., Драг. (СПЗБ), грэча ж. — Смален. p. (Кісялеўскі, Дабравольскі), грачышка ж. — Нараўл. (ГЧ), грачыха ж. — паўн.-зах. з., віц.-маг. г., Смален. p. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Насовіч, Кісялеўскі), рачыха ж. — Шчуч. (3 нар. сл., Сл. Гродз.), грэччына ж. — спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СЦБ, HC, Станкевіч), грачына ж. — Зэльв. (Сцяцко), грэчуха ж. — пал. p., Стаўб., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, ЛП, СЦБ), грыка ж. — Паням. p. (ЛАБНГ, Мат. Гродз., Цыхун, Сцяцко, Шаталава, Сцяшковіч), рыка ж. — Бераст. (Сл. Гродз.). Жыта Хлебная злакавая расліна з зернем, сабраным у колас. жыта н. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Сл. Гродз., Мат. Гродз., ТС, ЛП, Мат. Гом., ГЧ, Каспяровіч, Станкевіч, Насовіч, Бялькевіч, Bepac, Янкова, Сцяцко, Шаталава, Кісялеўскі, Цыхун, Ластоўскі, Растаргуеў, Сцяшковіч, Мат. апыт.), жыцечка ж. памянш. — Ашм., зах.-бран. р. (Станкевіч, Растаргуеў), іржа ж. — усх.-маг. р., зах.-бран. р. (Бялькевіч, Растаргуеў, Станкевіч), аржа ж. — Слаўг., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Мат. апыт.), аржатна ж. — Мсцісл. (Юрчанка), рож ж. — Верхнядзв. (СПЗБ). Яравое жыта: ярка ж. — мясц. (Ластоўскі), ярыца ж. — пал. р., спарадычна паўн.-зах. з., Лёзн., Уздз., Пух. (СПЗБ, ЛП, Мат. мін.-мал., Ластоўскі, Каспяровіч), ярніца ж. — Чач. (ЖНС), ярушка ж. — Лоеў. (Янкова), веснавіца ж. — мясц. (Ластоўскі), вяснуха ж. 'жыта, якое яшчэ не выка
Дадатковыя словы
вяснўха, грэчўха
12 👁