Віл., Лаг. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Шаталава), альшавіна ж. — Паст. (СПЗБ), алксня — Вілен. р. (СПЗБ). Віды вольхі: альшына белая 'вольха шэрая' — Маг. р. (Кісялеўскі), вольха белая 'вольха шэрая' — Мядз. (СЦБ), альшына чорная 'вольха клейкая' — Віц. р. (Кісялеўскі), чарнаольха ж. — Вілен. р. (СПЗБ), глухая алешына 'чорная вольха' — Беш. (Каспяровіч), вольха грудавая 'вольха клейкая' — Мядз. (СЦБ), межавуха ж. 'вольха балотная' — Іўеў. (Сцяшковіч), ляпешнік м. 'алешнік' — Віц. р. (Каспяровіч). Вяз Лісцёвае дрэва з буравата-карычневай карой, якая адстае вузкімі доўгімі палосамі. вяз м. — агульн., акрамя паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Верас, Варлыга, Шатэрнік, Станкевіч, Янкова, Дабравольскі, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.), вязіна ж. — Віц. р., Дзятл. (Каспяровіч, СПЗБ), кавяза ж. — Кліч. (ЖС), бераст м. — Брэст. (ТС, Кісялеўскі, Ластоўскі), лём м. — Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі), ільмак м. — Маг. р. (Кісялеўскі), габіна ж. — Гродз. р. (Кісялеўскі), дрохі мн. — Маладз. (СЦБ). Вяз грабалісты, гл. Бераст. Вярба Дрэвавая і кустовая расліна з разложыстымі гнуткімі галінамі і вузкім лісцем. Дрэвавыя віды: вярба ж. — агульн. (ДАБМ, СПЗБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шатэрнік, Верас, Сл. Гродз., Сцяшковіч, Растаргуеў, Станкевіч, Мат. апыт.), вярбіна ж. — Віц. р., Чэрв. р., Драг., Стол. (ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Мат. апыт.), верба ж. — паўн.-усх. д., Смален. р. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Дабравольскі, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), вербіна ж. —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁