Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Растаргуеў, Каспяровіч, Мат. апыт.), вішні мн. — агульн. (Янкова, Мат. апыт.), вішш' мн. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.), вішніна ж. — Віц. p. (Каспяровіч), вішанне ж. — Смален. p. (Дабравольскі), вішанька ж. памянш. — агульн. (Станкевіч, Мат. апыт.), вішанька-зеляпуха ж. 'недаспелая вішня' — Гом. p. (НЛГ), вішанка ж. памянш. — Смален. p. (Дабравольскі, Кісялеўскі); вішаннік м.'вішнёвы сад' — Смален. p. (Дабравольскі). Вішня птушыная, гл. Чарэшня. Вольха Лісцёвае дрэва з цёмна-бурай з неглыбокімі трэшчынамі карой, драўніна якой мае чырванаваты колер. алёшына ж. — асн. мае. г., найбольш паслядоўна — Мін. p, Чэрв. p., Слуц. p., Паням. p. (ЛАБНГ, АЛА, TC, СПЗБ, СБ, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Станкевіч, Мат. апыт.), аляшына ж. — Слон., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.), галёшына ж. — Мает., Бар. (Сцяшковіч, ДСБ), алёшыніна ж. — Мсцісл. (Юрчанка), алёшчына ж. — Глуск., Маз. (ГЧ, Янкоўскі, Станкевіч), алёха ж. — Чач., Лун., Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гом, Шаталава, ЖС), алёшка ж. — усх.-маг. p., Лун. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава, ЖС), алёишш н. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч), алёшка ж. — Краснап. (Бялькевіч), альха ж. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ЭСБМ, Каспяровіч, Кісялеўскі, Цыхун), валъха ж. — Віц. р. (Каспяровіч), вольха ж. — паўн.зах. з., Маг. р., усх.-пал. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Станкевіч, Ластоўскі), вольшніца ж. — Мёр. (ЛАБНГ), альшына ж. — зах.-пал. г., спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ, Шаталава, Верас, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.), альшыніна ж. — Віц. р. (Станкевіч), алъшынка ж. памянш — Слон. (Мат. апыт.), альшына ж. — Мает., Слон. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), волыиына ж. — Мёр. (ЛАБНГ), альховіна ж. — Мін. р., Чэрв. р. (Шатэрнік, Кісялеўскі, Станкевіч), альиіэвіна ж. — Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

альйіэвіна, вішанька-зеляпўха
5 👁
 ◀  / 658  ▶