вапнаўка ж. — Гом. р. (Кісялеўскі).
Варанец
Рэдкая расліна з буйным складаным лісцем на доўгіх чаранках і дробнымі белымі кветачкамі ў гронках.
варанец м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Сцяшковіч), жаўтаквет м. — Віц. р. (Кісялеўскі).
Ватачнік, гл. Птушанец.
Венерын чаравічак
Вельмі рэдкая расліна з арыгінальнымі па форме кветкамі.
зязюлька ж. — мясц. (ЭПБ), зязюльнік м. — мясц. (Ластоўскі).
Верас
Кусцікавая расліна з дробным лісцем і мяцёлачкамі дробных светла-сініх кветак, якімі заканчваюцца разгалінаваныя галінкі.
верас м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ЛП, ЖС, ГЧ, Кісялеўскі, Бялькевіч, Верас, Каспяровіч, Шатэрнік, Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), верась ж. — Круп. (АЛА), верус м. — Гом. р. (Кісялеўскі), вжос м. — Гродз. (Кісялеўскі), врэск м. — мясц. (Насовіч),вераст м. — Шчуч., Ваўк., Кам., Кобр. (ЛАБНГ, АЛА), верасок м. — Бых. (ЛАБНГ, АЛА), верасён м. — Шчуч. (ЛАБНГ), верасень м. — Пух., Капыл. (ЛАБНГ, СПЗБ), верасон м. — Клім. (ЛАБНГ), вераснік м. — Хоц. (ЛАБНГ), подверасак м. — Свісл. (СПЗБ), барвінкі мн. — Гродз. р. (Кісялеўскі).
Ворлікі, аквілегія
Буйная рэдкая расліна з суквеццем густа-сініх арыгінальных па форме павіслых кветак на вяршыні парасткаў.
85 👁