Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
пасмёртнік м. — Жытк. (ЛП), бяссмёртнік м. — Жытк., Петр. (ЛП), пераворатнік м. — Лельч. (ЛП), падбёл м. — Лельч. (ЛП), камвнны цвяток — Стол. (ЛП). Бядрынец Духмяная расліна з дробнымі кветкамі, сабранымі ў складаныя шматпрамянёвыя парасоны. бядрынец м. — Мін. p., Маг. p. (Кісялеўскі), бёдранец м. — мясц. (Насовіч), едранёц м. — зах.-пал. r., Маладз. (Мат. мін.-мал., Кісялеўскі, ЭПБ, Ластоўскі), ядрынец м. — Гродз. p., зах.-пал. г. (Кісялеўскі), бярджынец м. — мясц. (ЭПБ), беджанёц м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), бранёц м. — Гродз. p., Маг. p. (Насовіч, Кісялеўскі), бронец м. — мясц. (Насовіч), варанёц м. — Гродз. p., Уздз., Жытк. (TC, Мат. мін.-мал., Кісялеўскі), пятрушка — Маг. p. (Кісялеўскі), пастарнак ж. — Маг. p. (Кісялеўскі), пёрац м. — Мін. p. (Кісялеўскі), балотні крон — Жытк. (ЛП), маркбунік м. — Стол., Петр. (ЛП), дзягель м. — зах.-пал. г. (Кісялеўскі), дзянгель м. — Гродз. p. (Кісялеўскі), аныш (ганыш) м. — мясц. (ЭСБМ). Бялюк Невялікая расліна паўднёвага захаду Беларусі з вузкім лісцем i белымі кветкамі на тонкіх кветаножках, сабранымі ў мяцёлку або гронку. вяночнік м. — мясц. (Ластоўскі), білюк м. — мясц. (ЭПБ). Бяссмертнік, гл. Цмен. Вагавік, гл. Ясколка. Вапнаўка Рэдкая шарападобная разгалінаваная расліна з белымі кветачкамі ў мяцёлцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вянбчнік, маркбўнік, пятрўшка
8 👁
 ◀  / 658  ▶