Старонка 141
◀ / 658 ▶
брусніцы мн. — агульн. (АЛА, СПЗБ, ЖС, ЛП, ТС, Кісялеўскі, Шаталава, Юрчанка, Станкевіч, Мат. апыт.), брушніцы мн. — спарадычна агульн. (АЛА, СПЗБ, ЖНС, Кісялеўскі, Бялькевіч, Шатэрнік, Верас, Сцяшковіч, Цыхун, Юрчанка, Дабравольскі, Мат. апыт.), брусніка ж. — Маг. р., Гом. р., Смален. р., Навагр. (АЛА, Кісялеўскі, Дабравольскі, Мат. апыт.), брусіны мн. — Ваўк., Слон. (СПЗБ, Мат. апыт.), брусініцы мн. — Слон. (Мат. апыт.), брусляніцы мн. — Жытк. (ТС), бружыніцы мн. — Гродз. р. (Кісялеўскі), баруўкі мн. — Гродз. р. (Кісялеўскі), сардэчнік (сярдзечнік) м. — Маг. р. (Кісялеўскі), мучальнік м. — Гродз. р. (Кісялеўскі), спарышка ж. — Гродз. р. (Мат. Гродз.). Букашнік Невялікая расліна, якая цвіце светла-жоўтымі кветачкамі ў суквецці на высокай ножцы. начаквет м. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, Ластоўскі), начнік м. — Віц. р., Гродз. р. (Кісялеўскі, Верас, ЭПБ), начніца ж. — Віц. р. (Кісялеўскі), вобмарак м. — Віц. р. (Кісялеўскі), абмарок м. — Маг. р. (Кісялеўскі). Буквіца Невялікая расліна з дробнымі фіялетава-блакітнымі кветачкамі, сабранымі ў шчыльныя верхавінкавыя галоўкі. залатнік м. — Смарг., Ветк. (Мат. мін.-мал., Мат. Гом.), златнік м. — Маг. р. (Кісялеўскі), буквіца ж. — Маг. р., Віц. р., Смален. р. (Каспяровіч, Кісялеўскі), буковіца ж. — Смален. р. (Дабравольскі), глухая крапіва — мясц. (ЭПБ). Бурачок, алісум, каменнік Невялікая рэдкая расліна з дробнымі бледна-жоўтымі кветкамі ў прадаўгаватых суквеццях на вяршынях парасткаў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 658 ▶