1. ТЭМАТЫЧНЫЯ ГРУПЫ НАЗВАЎ РАСЛІН
1.1. ЛЯСНЫЯ, САДОВЫЯ І ПАРКАВЫЯ ДРЭВЫ
Асіна, таполя дрыжачая
Лісцёвае дрэва з зеленавата-шэрай гладкай карой і акруглым лісцем, якое дрыжыць нават пры нязначным ветры.
асіна ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сл. Гродз., Сцяшковіч, Кісялеўскі, ТС, Янкова, Верас, Бялькевіч, ДСБ, Шатэрнік, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.), асіна ж. — Гродз., Астр., Навагр. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), сіна ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ), асініна ж. — усх. з., паўн. р., пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Мат. апыт.), асінка ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт.), аса ж. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.), асіка ж. — Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ), асова дрэва — Ваўк. (Сцяшковіч, ЭСБМ), ясеннічак м. — Смал. (Кісялеўскі), явар м. — Старадарож., Люб., Лун. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ).
Белая акацыя
Дрэва або куст з белымі духмянымі кветкамі ў доўгіх гронках.
акацыя ж. — агульн. (ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.), акаца ж. — Навагр. (Мат. апыт.), акатнік м. — Рас. (СПЗБ), каця ж. — Гродз. (Сцяшковіч), гарошкавае дрэва — мясц. (Ластоўскі), гарошнік м. — мясц. (Ластоўскі), кацярынкі мн. 'жоўтая акацыя' — Віц. р. (Каспяровіч), акацыя жоўтая — Гродз. р. (Верас, Кісялеўскі).
Белы клён, гл. Явар
120 👁