Раслінны свет: тэматычны слоўнік (2001). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 658  ▶ 
Бераст, вяз грабалісты Дрэва або куст з цёмна-шэрай глыбока патрэсканай карой, багатай дубільнымі рэчывамі. бёраст м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, TC, СПЗБ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.), берасцта ж. — Слон., Стол., Маз. (ТС, ГЧ, Мат. апыт.), берасцтка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.), бярэсціна ж. — Паням. p. (ЛАБНГ, Сцяцко), ільм м. — Навагр., Клім. (ЛАБНГ), і'лша ж., ільма ж. — паўн.-зах. з., спарадычна Віц. p., Маг. p. (ЛАБНГ, Ластоўскі), ільміна ж. — Віц. р.,,Маг. p., Глыб., Докш., Барыс. (ЛАБНГ, СПЗБ), ільмак м. — усх.-маг. p., Пух., Ганц. (ЛАБНГ, Бялькевіч, СПЗБ, Кісялеўскі), іішінь м. — Чашн., Барыс. (ЛАБНГ), ільмён м. — Барыс. (СПЗБ), ілім м. — Пол., Мсцісл., Акц. (ЛАБНГ), лём м. — усх. з., пераважна Гом. p., Брасл. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Кісялеўскі), лімак м. — Ельск. (ЛАБНГ), лі'мень м. — Маз. (ЛАБНГ), ляміна ж. — Шум.. Віц., Бярэз., Стаўб., Раг., Бабр., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ), яльмёніна ж. — Докш. (СПЗБ), ільмачына ж. — Ганц. (СПЗБ), вяз м. — Гродз. р., Лаг. (Верас, Варлыга), габ м. — Гродз. р. (Цыхун). Брэднік, вярба казіная Дрэва з роду вярбовых з гладкай зеленавата-шэрай карой на парастках. брэднік м. — Маг. р., Смален. р., Лаг. (Кісялеўскі, ЭПБ), брэд м. — Лаг. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Станкевіч), броднік м. — Віц. p. (Каспяровіч), брод м. — Смален. p. (Дабравольскі), брадзтіна ж. — Каспяровіч), вярба казтая — мясц. (ЭПБ). Бяроза Лісцёвае дрэва з белай карой бяроза ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Верас, Кісялеўскі, Бялькевіч, Дабравольскі, Сцяшковіч, Шаталаla
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярбза, лімень, ілша
14 👁
 ◀  / 658  ▶