У кія два канцы. Пірыказваюць таму, хто пагражае самавольствам. 1379. У кожнага свая біда, алі ні аднаго дня. Разважаюць таго, у каго здарылася нейкая бяда. 1380. Укрой — ня ўдой. Адказвае гаспадыня, калі работнікі ці дзеці наракаюць, што мала сала ў ежу адпускаецца, а намагаецца малаком. 1381. У кулак затрубіць. На ўвесь голас заплакаць, загаласіць. 1382. У Лагойску, як у войску, — лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. Сялянская насьмешка аб жыцьці ў месьце. 1383. Улез, як сучка ў жбан. Калі нехта ўлез у непатрэбнае месца ці ўолытаўся ў непатрэбную справу. 1384. Улез як сьвіня ў рэпу. Калі нехта нахабна ўлез туды, дзе яму не належыла. 1385. Улез, як у нерад, ні ўзад, ні ўперад. Калі нехта ў нейкай справе заблытаўся, зь якое яму цяжка й выблытацца. 1386. Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог,бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, — гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець. 1387. Улетку праз тын ды ў рэпку, а ўзімку хаця-б націнка. 1. У простым сэньсе перавага лета над зімой, калі ідзе пра гародніну. 2. Калі чалавек перажываў сваё лета, быў маладым, дык карыстаўся ўсімі жыцьцёвымі выгадамі. Калі-ж састарэўся, дык ён рад і таму, што змоладу адкідаў. 1388. Улетку, улетку зраблю сабе клетку! — кажа сабака. Калі нейкі гультай валацуга стане хваліцца, як ён некалі пабагацее. 1389. У марцы зімы ня гоня, а ў вапрэлі трава ні расьце. Прыказваюць сяляне аб надта павольным набліжэньні вясны. 1390. У марцы рана трашчыць, а ўдзень плюшчыць. Прыказваюць сяляне аб надвор'і ў сакавіку, калі рана мароз, а ўдзень, як сонца нагрэе, адлега. 1391. У марцы рыба хвастом лёд разьбівая. У сакавіку лёд нятрывалый трэба асьцерагацца ўзьяжджаць на яго возам, ці ўзыходзіць. 1392. Умела, гаспадынька, гатаваць, алі ня умела падаваць. Гэтак жартуюць госьці, калі гаспадыня падае на стол штораз лепшыя стравы. З казкі аб цыгане: — Гаспадыня падавала цыгану ўсё смачнейшыя стравы. Цыган-жа з самага пачатку аб'еўся й болей ня
Дадатковыя словы
абеўся, надворі, ўблытаўся
4 👁