можа есьці, хоць гаспадыня ўсё падае. Дык цыган і вывайціў гаспадыні: «Умела, гаспадынька, гатаваць, ды няўмела падаваць. 1393. Умірая ні стары, алі паравы. Разважаюць гэтак таго, у каго ў радні памёр малады чалавек. 1394. У мор намруцца, а ў вайну налгуцца. Калі ў часе вайны апавядаюць хлусьлівыя прыгоды, якіх не магло здарыцца. 1395. У мяне ёсьць партэчкі, а ўдому двоя. — Дык аддай-жа й моя, каліў даму двоя. Жарт. Прыказваюць таму, хто хвасьлівіцца пазычаным адзеткам. Гэтак быццам шляхціц хваліўся пазычанымі порткамі, а той гаспадар,у якога ён іх пазычыў, пасуліў вярнуць пазычаныя, жалі дома мае двое сваіх. 1396. У мяне зь ім чысты дабрыдзінь. Прыказвае той, у каго дачыненьні зь кім-небудзь не сплямленыя. Ён сьмела можа яму сказаць «Дабры-дзінь». 1397. Унадзіўся, як сьвіньня ў рэпу. Калі нехта стаў часта заходзіць да каго-небудзь, хоць яго там і недалюбліваюць. 1398. У нашай Польшчы кожны хоча быць большы. Калі нехта хоча грамадзе накінуць свае пагляды. Прыказка бадай што яшчэ з часоў Рэчы-паспалітае. 1399. У нашым куці вясельля чуці — торбачка зь мяшэчкам жаніціся будзя. Прыказваюць, калі пачуюць нязвычайна сьмешную навіну. 1400. Унучка, унучка, змані манючка, абы было гладка, дам табе авечачку й ягнятка. Жарт, гульня словаў. Прыказваюць дзецям, дзеці-ж любяць перагаварваць гэткія жарты. 1401. У няўмекі рукі калекі. Аб тым, хто робе ня ўмеючы й псуе матэр'ял. 1402. У пана ласка да парога. Хто хутка забываецца зробленае яму дабро, а калі другі раз крыху не дагадзіў, дык злуецца. 1403. У пастушкі німа служкі. Калі нейкі гультай вымагае, каб яму прыслугоўвалі. 1404. Урві ды падай. Аб падшыванцы, які хапае, крадзе наляту ды перадае гэткаму самаму другому. 1405. У родным краі, як у раі. Пашана й любасьць да роднага краю. 1406. У сабакі вачэй пазычыць. Аб тым, хто зь некім апастыліўся ды не пагадзіўшыся зь ім, ідзе да яго зь нейкай патрэбай. 1407. У сабачыну пусьціўся. Аб тым, хто вядзе амаральнае жыцьцё. 1408. У сваей хатцы нечага баяцца. Кажны гаспадар у сваей хаце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матэрял
4 👁