Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
У сваей хаце й вуглы памагаюць. Прыказваюць, каб узахвоціць гаспадара бараніць сваю хату. 1410. У сваей хаця й качарга маці. У сваей хаце ад нейкага злыдня й качаргой можна абэраніцца. 1411. У сваю скуру ня тоўпіцца. Аб сытым, тоўстым чалавеку. 1412. У сваю скуру ўшыўся. Хто дрэнна сябе паводзе і нічыей парады ня хоча слухаць. 1413. Усе чэрці з аднэй дзерці. Прыказваюць таму, хто пачынае дзяліць на лепшых і горшых акупантаў-урадоўцаў ці партыйцаў. 1414. Усе як у бубін б'юць. Калі грамадою аб некім загаварылі й найчасьцей няпраўду. 1415. Усім па сем, а гаспадыні восім. Той, што дзеле нейкую ежу, мусе дастаць больш, як іншыя. 1416. У скупа возьміш, а ў нета ня возьміш. У скупога можна ўзяць, каліне па ласцы, дык Гвалтам, а ў таго, хто ня мае, нічога ня возьмеш. 1417. У скупога купца ні грошы, ні тавару. Прыказваюць, калі скупы купец абанкроціцца. 1418. У скупога чорт шапарам. Багацьцем скупога чорт апякуецца, ад яго нічога не дастанеш. 1419. У старцы й трогам ні ўвазваць, а з старцаў і кіям ня выгнаць. Хтоне пачынаў жабраваць, таму жабраніна страшная. Хтож да жабраніны прывык, таго ад яе цяжка й адвучыць. 1420. Уставай, чалавеча, — ужо пятух кукарэча. Гэтак жартам прыказваюць, калі некага будзяць. 1421. У страха вочы па яблыку. Кажуць, калі апавядаюць, як нехта настрашаны баяўся. 1422. Уступі дурню — збавеньня заслужыш. Угаварваюць таго, хто з дурнем спрачаецца. 1423. Усякі цыган сваю кабылу хваля. Калі нехта хвале свой дрэнны тавар. 1424. Усякі дурань сабе цягня. Калі нехта без развагі квапіцца навет на малавартасную чужую рэч. 1425. У сяле, як у сіле; на адзіноця, як у злоця. Аб перавазе земляробскага гаспадараньня на адзіноце над вясковай. 1426. У таргу німа гняву. Перапрашаюць пры гандлі й пры сватаньні, калі пытаюцца аб дзявочай пасазе. 1427. Утаропіўся, як баран на новыя вароты. Калі нехта да нечага пільна прыглядаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
2 👁
 ◀  / 133  ▶