Уткні мяне, Божа, дзе мяне ня трэба. Прыказвае сабе той, хто праз памылку папаў у непажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся. 1429. У тым самым пер'і застаўся. Аб чалавеку, які посьля нейкай падзеі ў сваім жыцьці ці ў гаспадарцы не зьмяніўся, — не пабагацеў, ані пабяднеў. 1430. У хаця ёсьць вушак, у хаця бывая ўсяк. У хаце могуць быць звадкі й сваркі, але навонкі іх выносіць ня трэба. 1431. У хлеб уваліўся. 1. Калі нехта знашоў добрую працу, якой будзе забясьпечаны на доўгія гады. 2. «У хлеб увалілася» дзеўка, калі выйшла ў добрую и багатую хату замуж;. 1432. У ціхім балоця чэрці водзюцца. Кажуць аб ціхім, спакойным з выгляду, чалавеку, які спадцішка робе паклёпы, зводы. 1433. Уцячэш. ні ўцячэш, а пабегчы можна. Прыказвае той, хто ў бядзе ці ў небясьпечных выпадках робе нейкія захады, каб ратавацца. 1434. Учора паштавая, а сёньня ні уставая. Аб дзяўчыне ці хлопцу, якія ўчора на ігрышчы спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сяньня, калі трэба ісьці на працу, дык не ўстаюць. 1435. У чужой царкве сьвячэй ні папраўляюць. Прыказваюць да таго, хто хоча ўмешвацца ў справы чужой сям'і ці чужой грамады. 1436. У чужоя шчасьця ня мухай упасьці. Аб тым, хто нахабна далазе туды, дзе ён непажаданы. 1437. У чужую просу ня сунь носу. Калі нехта пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку ці чужыя справы. 1438. У чужым баку вочы па кулаку. У чужым баку трэба пільна прыглядацца да людзей і навакольля. 1439. У чужым засьценку, дык і я за дзеўку. Гэтак жартуюць з малапаважанага ці акіненага чалавека. Кала ён апынецца ў чужым асяродзьдзі, дзе яго ня знаюць, дык там прызнаюць за паважнага чалавека. 1440. У яго галаве віраб'і начавалі. Аб пустой, дурной галаве. 1441. У яго й зімой сьнегу ні дастаніш. Аб вельмі скупым. 1442. У яго толькі дамкоў, колькі ў зайца ламкоў. Калі нейкі прайдзі-сьвет хваліцца сваім багацьцем, дамамі. 1443. У яго толькі праўды, колькі ў рэшаця вады. Аб манюку. X 1444. Хавай сена да Міколы й ня бойся зімы ніколі. Пасьля Міколы, 9 травеня, зазімкаў ня бывае й ня трэба статак сенам карміць
Дадатковыя словы
вірабі, пері, сямі
7 👁