Трэба так жыць, як набяжыць. Трэба жыць, як выпадае, улічваючы розныя прыгоды. 1349. Трэба так зрабіць, каб было што зьесьці й прапіць. Калі трэба вынаходзіць розныя спосабы, ламаць галаву й прыдумляць, каб заладзіць усебягучыя патрэбы ў гаспадарцы. 1350. Трэба тым рогам часацца. якім дастаніш. У гаспадарцы трэба кіравацца так, як зручней. 1351. Тунікі цёрці каля вуглоў. Калі нехта халадуе каля вуглоў бязь ніякай работы. 1352. Ты бачыш пад лесам, алі ні бачыш пад носам. Калі нехта чужыя хібы ці віну бача далёка, а ня бача сваей. 1353. Ты брат мой, а еш хлеб свой. Кажны мусіць жывіцца з сваей працы. 1354. — Ты валы карміў? — Карміў. — Паіў? — Паіў. — Дык ідзі-ж запрагаць. — А дзе-ж яны стаяць? Прыказваюць, калі падловяць спрытнага манюку. 1355. Ты мяне ўлегца маіш. Кажа той, каго ўвачавідкі паніжаюць, калі недацэньваюць ягоных здольнасьцяў і магчымасьцяў. 1356. Ты наша, а я ваша, — а хто-ж нам хлеба напаша? Прыказвае малазаможны чалавек, калі да яго за дапамогай зьвяртаюцца гэткі самы малазаможны сваяк ці прыяцель. У 1357. Убіўся, як сучка ў расчыну. Калі нехта ўолытаецца ў нячыстую справу, што й яму самому няпрыемна й сорамна. 1358. У Бога веру, а Богу ня веру. Аб тым, што сьлепа на нешта спадзяецца. З казкі: — Чалавек пашоў у царкву ў белым кажусе ды спадзяваўся, што Бог уважа на ягоны новы белы кажух ды ня дасьць дажджу. Але калі ён ішоў дамоў, дык пашоў вялікі дождж ды змачыў і змарнаваў кажух. Тады ён і сказаў: — У Бога веру, а Богу ня веру. Посьля гэтага выпадку ён ніколі не надзяваў белага кажуха, калі ішоў у далёкую дарогу. 1359. У бядзе жаласьнікаў шмат, а памагаць некаму. У бядзе кажны спачувае, але толькі языком, але не матар'яльна. 1360. У вас адпелі, а ў нас ад'елі. Жартуюць гэтак з моладзі, якая позна прышла зь ігрышча ды спазьнілася на вячэру. 1361. У восінь і вірабей багаты. 1. Прымаўляюць гэтак бацькі, калі адкладаюць сыньня ці доччына вясельле на восень. 2. Гэтак прыказвае даўжнік, калі ў яго спаганяюць доўг, а ён прося адтэрмінаваць доўг на восень
Дадатковыя словы
аделі, матаряльна, ўблытаецца
11 👁