Сяло пірабег, дык болі ў мех. У простым сэньсе гэта тарнуецца да старца. Жартам кажа той, каму трэба ў вёсцы ў кажную» хату заходзіць. 1317. Сярэдзіна колам стала. Гэтак кажа жняя ці іншая работніца, ці работнік, калі даводзіцца цэлы дзень стаяць сагнуўшыся й: тады ўвечары сярэдзіна ня хоча адгінацца, сталася сагнёная, як кола. Т 1318. Табакерка растабакерчылася й вытабакерчылася. Жартаўлівая гульня цяжкіх да вымовы словаў, скарагаворка. Азначае: табакерка апусьцела. 1319. Тады дзіця трэба біць (вучыць), як перак лаўкі ляжыць. Дзіця трэба прывучаць да добрых налогаў і паводзінаў з самых малых гадоў. 1320. Тады маю, як у руках трымаю. Дрыказвае той, хто ня вера аб'яцанкам. 1321. Такі сьвет настаў, што ні палажы, ні пастаў. Гэтак старыя людзі даводзяць, што чым навейшы век, тым большае шальмоўства між людзей. 1322. Так ні ўсяды, як на Дзяды. Прыказваюць бацькі ці гаспадар, калі дзеці ці работнікі наракаюць, што харчаваньне пагоршылася. 1323. Там Бог жыве. Аб' тых, дзе жывуць у вялікай згодзе. 1324. Там добра, дзе нас німа, а дзе мы жывём — там пуга з вузлом. Прыказваюць таму, хто наракае, што дрэнна жывецца, дзе ён жыве, а ўсюды далей добра. 1325. Там талька, а там балька. Калі ў нейкай пральлі нітка няроўная, дзе тонкая, а дзе таўстая. 1326. Там ужо й Бог аступіўся. Дзе няма ладу, няма згоды, няма жыцьця. 1327. Танная мяса сабакі ядуць. 1. Калі нехта хваліцца, што нешта танна купіў. Прыказваецца й таму, хто танна прадае свае сумленьне. 1328. Танцаваў ды ні скланіўся. Калі нехта добра выконваў сваю работу, але дрэнна закончыў. 1329. Танцаваць трэба вучыцца, а работу гора навуча. Гэтак жартуюць з тых маладых дзяцюкоў, дзяўчат, якія болей увагі аддаюць танцам, а работы ня ўмеюць. 1330. Танцуй уража, як пан кажа. Гэтак упікаюць таму, хто прадаўся чужынцу й працуе ў ягоную карысьць, а на шкоду сваім
Дадатковыя словы
абяцанкам
5 👁