Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Стаць дубка. Калі сабака станавіцца на заднія лапы. 1280. Стаць натарца. Калі нехта напружваецца ды гатовіцца да змаганьня. 1281. Стаць рагача. Калі нехта становіцца на галаве, а ногі трымае ўгору. 1282. Стаячаму лапаць падшывая. Калі нейкі вырванец увачавідкі ашуквае. 1283. Сто коп (збожжа) — на год хлеба, і капа — на год хлеба. Ці гаспадар нажне сто коп, ці адну капу, — усё роўна хлеба мусе хапіць на ўвесь год. 1284. Стол хлеба ні паесьць. Кажа гаспадар, калі госьці яму заўважаць, што зашмат хлеба накроіў. Гэтым нібы кажацца, што хлеб накроены не для стала, а для гасьцей, каб госьці не падумалі, што гаспадар скупы. 1285. Стоць галавой. Галавой проста ўніз. 1286. Сто чартоў гэткага ліха ні наробюць, як адна п'яная баба. Калі п'яная жанчына лаецца ці няпрыстойныя песьні пяе. 1287. Стрыжэ вушамі. Калі нехта пільна прыслухоўваецца. 1288. Стыд ня дым — у вочы ня лезя. Высьмейваюць таго, на каго сорам ня дзеіць. 1289. Суджанаму дзеўка. Вера ў лёс, быццам хлопцу на раду назначана, якую ён дзеўку возьме за жонку. 1290. Супроць вады цяжка плысьці. Прыказвае той, хто прымушаны,супроць свае волі, дзеіць паводля волі натоўпу. 1291. Сухая ложка рот дзярэ. Кажуць тыя, каму далі есьці посную страву. 1292. Сходзя на пшык. Аб тым, хто паступова бяднее. 1293. Сыпнула з рукаўца, выкупіла малайца. Калі нехта подкупам вызваліць свайго блізкога чалавека з рэкрутаў, вастрогу, ці іншай павіннасьці. Прыказка выводзіцца з народнай песьні. 1294. Сыты галоднаму ні спагадая. Прыказваецца ў значаньні даслоўным, аб ядзе, і часьцей у пераносным. 1295. Сьвет вялікі, ды дзецца негдзя. Прыказка бедных, якія сабе нідзе ня могуць знайсьці прыстанку. 1296. Сьвет дзяўчыня завізаў. Калі нехта зводзіў дзяўчыну, але замужня ўзяў або й ажаніўся, але нейдзе прапаў. 1297. Сьвет клінам ні зышоў. Прыказваюць, калі засватаная дзяўчына адмовілася выйсьці замуж або калі не ўдалося купіць аблюбаванай рэчы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяная
12 👁
 ◀  / 133  ▶