Сорам таму, хто ганя, сорам таму, хто хваля. Аб такім, які можа кажнага бязь віны ганіць і без заслугі хваліць, і робе ўсё гэта для свае матар'яльнае карысьці. 1263. Спагнаў ахвоту. Задаволіў жаданьне. 1264. Спадзіваўся дзед на мед, ды й так спаць лёг. Аб тых, што чакалі нейкае абяцанкі й яе не дачакаліся. 1265. Спляснуў рукамі. Калі нехта апынуўся ў роспачы. 1266. Ссадзіў з ног. Моцна ашукаў, прычыніў вялікую страту. 1267. Старасьць ні радасьць, і горб ні карысьць. Прыказваюць старыя, калі пачынаюць слабець і горбіцца. 1268. Старац, старац, сяло гарыць! — Ніхай гарыць! — я ў другоя пірайду. Аб тых, якія грамаду любяць толькі датуль, пакуль зь яе матар'яльную карысьць маюць. 1269. Старац старца нінавідзя, а гаспадар ніводнага. Старац старца ненавідзе, бо яны канкурэнты. Гаспадар абодвух ня любе, бо яны хочуць жыць з працы гаспадара. Прыказваюць, калі два акупанты між сабой б'юцца, бо кажны хоча сабе падбіць адну й тую самую краіну. А народ, які жыве на гэтай зямлі, абодвух гэтых акупантаў ня любе, бо яны роўныя ягоныя ворагі. 1270. Старой бабца хораша й у шапца. Даўней старыя беларускія жанчыны насілі каптуры — «шапкі». Старыя людзі хвасьлівых убораў не патрабуюць. 1271. Старой бабя й на печы ўхаба. Калі нехта бяз важнай прыгоды бяду нажыве. 1272. Старому маніць, а багатаму красьці. Няма каму аспрэчыць, калі стары маніць, бо ніхто ня помне таго часу, аб якім стары апавядае. Ніхто не павера, што багаты ўкраў, бо ў яго ўсяго шмат свайго. 1273. Староя хвалі ды за плот валі. Маладоя гудзь ды набудзь. Выказваюцца аб старым працоўным статку. Жартам гэтак выказваецца й аб старых людзях. Гудзіць — ганіць. 1274. Старцу сяло ні наклад. Аб тым, хто на малым прыбытку ня спыняецца. 1275. Стары вол баразны ня псуя. Водклік аб старым фахоўцы, які мае багатую жыцьцёвую практыку й добра выканае сваю работу. 1276. Стары з мусту, а бізь яго пуста. Калі ў хаце ёсьць старая людзіна. Хоць яна да працы й няздольная, але нейкую карысьць дае. Сэнс прыказкі: Старога карміць хлебам нібы й мус (з мусу), але ён карысны, бо хаты даглядае, у якой безь яго пуста. 1277. Стары як малы. На старога, калі ён у чым памыліцца. 1278. Стаць дубам. Калі конь станавіцца на заднія ногі
Дадатковыя словы
бюцца, матаряльнае, матаряльную
5 👁