Сказаў, як зьвізаў. Прыказка на ўдалую рэпліку, калі другому няма што й адказаць. 1243. Сказаў казку з прыказкай. Калі нехта паставіць цяжкія ўмовы. 1244. Сказаў ні к сялу, ні к гораду. На сказаную недарэчнасьць. 1245. Скоры пасьпех людзям на сьмех. Калі нехта сьпяшаючы работу псуе. 1246. Скруцілася, як Саўрыцкага запусты. Калі нешта доўгачаканае доўга рабілася й посьля марна гіне ня кончаным. 1247. Скрывіўся, як сірада на пятніцу. Калі нехта ад няпрыемнасьці зморшча твар. 1248. Скрыпучая дрэва доўга скрыпіць. Аб хваравітым, слабым чалавеку, які доўга жыве. 1249. Скупы два разы траця. Аб тым, хто трымаўся дарагой цаны за свой тавар, не прадаў яго, і гэты тавар посьля прапэў, змарнаваўся. 1250. Скупы шылам сыту мачая. Гэтак насьміхаюцца над скупым. Сыта — засалоджаная мёдам вада. 1251. Слаўны бубны за гарамі, а як выйдуць — роўны з намі. Аб расхваленым далёкім чалавеку, які, пры бліжэйшай знаёмасьці, выяўляецца нічым ня лепшы за іншых. 1252. Слова ні вірабей, пусьціўшы ня зловіш. Аб тым, хто не перадумаўшы, сказаў непатрэбнае слова, а потым каецца. 1253. Слова — вецір. Разважаюць гэтак таго, якога нехта незаслужана панізіў благімі словамі. 1254. Служка служца, а пану трасца. Калі нейкі загад перадаецца па чарзе ніжэй і ніжэй, але ніхто яго ня выканае, а гаспадар мае на гэтым вялікую страту — «трасцу». 1255. Слухай вухам, а ня брухам. Жарт аб тым, хто няўважліва слухае, а потым перапытвае. 1256. Смаку, як у пячоным раку. Гіронія аб' нясмачнай ежы. 1257. Смалой лезя або смольлю лезя. Калі нехта нечага назольліва просіць. 1258. Смачна кашка ды рабіць цяжка. Аб рабоце, дзе добра кормляць, але работа цяжкая. 1259. Смачны жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. Калі нехта галіцца нешта важнае дабыць, але здольнасьці ня мае пазьней гэта скарыстаць. 1260. Сонца па небя ходзя ды ні кожнаму даходзя. Прыказвае той, хто ня змог усім дагадзіць. 1261. Сон як у руку даў. Кажа той, каму сон спраўдзіўся
16 👁