Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Свая хатка, як родная матка. Аб дзіцяці ніхта іншы гэтак не клапоціцца й не дагаджае, як родная матка. Нідзе чалавек ня чуецца так вольна, як у сваей хаце. 1227. Свой біся, сячыся, а чужы ні мішайся. Ня трэба ўзпешвацца ў звадку ці бойку чужой сям'і. Свае пасварацца, паб'юцца, ды скора й паяднаюцца, а чужому будзе сорамна да іх паказвацца. 1228. Свой квас дзяцей паеў. Аб тым, хто сам вінен свайму няшчасьцю. З казкі: У ваўчыньніка паўміралі дзеці, дык ён зьвярнуўся да знахара, каб той угадаў, хто навёў чары на ягоных дзяцей. Знахар ведаў, што аўчыньнік паіў сваіх дзяцей тым квасам, у якім моклі аўчынкі, дык ён і аказаў: «Свой квас дзяцей паеў». 1229. Сем год нявестка была й ня ведала, што сучка біз хваста. Аб тым, хто доўга на адным месцы жыве й ня ведае тутэйшых парадкаў. 1230. Сем жыдоў ня воз, абы конь павёз. Жартам прыказваюць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей. 1231. Сем мужоў ды ўсе біз нажоў. Калі нейдзе шмат людзей, але ніводзін не адказвае патрэбе. 1232. Сем раз адмер, а раз адрэж. Кажную справу перш трэба добра праверыць, а потым прыводзіць яе ў выкананьне. 1233. Сеўшы між вароны, трэба грагаць як і воны. Трэба прыстасоўвацца да звычаяў і парадкаў асяродзьдзя, у якое трапілася. 1234. Сёньня ні свята, а заўтра ня будні дзень. З гэтымі словамі бацькі прыганялі дзяцей да працы перад сьвяточным днём. 1235. Сёрбай, сёрбай ды ідзі з торбай. Жарт-заахвочаньне пастушка, каб хутчэй еў ды гнаў статак на пашу. 1236. Сілай ня быць мілай. Прыказваецца, калі нехта хоча сілком убіцца ў сяброўства. 1237. Сілай узяць — возьміш, а даць — ні дасі. Прыказваюць таму, хто адмаўляецца ад падарунку ці ад пачосткі. 1238. Сірата — вечная дурата. Сірату няма каму навучыць і прымусіць да добрых паводзінаў і звычаяў. 1239. Сіроцкія сьлёзы дарма ні мінуцца. Гэтак вайцяюць таму, хто крыўдзе сіротаў. 1240. Сістра сястры кляцьбу нося, каб прапала, Бога прося. Калі дзяўчаты між сабой канкуруюць і навет сястра сястры зыча загубы. 1241. Скажы мой мілютачка, ці высака сонца. 1. Гэтак сяляне высьмейваюць мяшчан, якія ня ўмеюць ар'ентавацца ў часе па сонцы. 2. Гэтак высьмейваюць таго, хто не разумее зусім простай зьявы ды пра яе выпытвае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арентавацца, пабюцца, сямі
10 👁
 ◀  / 133  ▶