халоднае, а веснавое, 23 красавіка, галоднае, бо харчоў для статку нестае. 1209. Сава ня родзя сакала. Аб радавой спадчыннасьці — ад благіх бацькоў родзяцца благія дзеці. 1210. Сам дзямідзя, а мяне ня відзя. Гэтак дацінаюць таму, хто сам есьць, а сябры ці знаёмага не частуе. 1211. Сам скапаў хлеб з лапаты. Аб тым, хто сам пашкодзіў свайму шчасьцю ці прыбытку. 1212. Саракі пагналі сьнег да ракі. Сялянская прыказка аб тым, што на Саракі, 10 сакавіка, сьнег пачынае гінуць. 1213. Сарваў на ваўка. Прыказваюць сяляне, калі лясны купец пры разьліку з работнікамі — секачамі ці вазакамі — недаплачвае нейкую суму грошаў. 1214. Сарвігалава. Клічка лятучага вырванца-бандыты. 1215. Сатры час. Бескарыснае марнаваньне часу, — «гэта ні работа, а сатры час». 1216. Свае будзім. Гэтак перапрашаюць жартам адзін аднаго, калі нехта на нагу уступе. 1217. Сваей галаве розуму ні прыстаўлю. Прыказвае, хто шукае ды няможа знайсьці выйсьця зь бяды. 1218. Свайго ня меўшы, трэба спаць легчы ня еўшы. На пару не дастанеш, калі свайго няма. 1219. Свайго нішчасьця ні абойдзіш, ні аб'едзіш. Доля наканаваная, няшчасьця не абмінеш. 1220. Свайго розуму нікому ні прыставіш. Кажуць таму, хто дамагаўся ўгаварыць упартага. 1221. Сваім адумам. Самавольна. «Марыля сваім адумам пашла жыта зажынаць». 1222. Свату першая чарка й першая палка. 1. Пры сватаньні, на запоінах сват першы п'е да маладой. 2. На вясельлі сват гаспадар — да яго п'юць першую чарку. Калі на вясельлі п'яныя дзяцюкі завархоляцца, а сват стане разбараньваць, дык і першую палку пападзе. 1223. Свая воля дае долю. Лес чалавека залежыць ад яго самога, якён пра сваю будучыню дбае. 1224. Свая сарочка бліжэй к целу. Калі нехта наракае, што хтонебудзь лепей аб сабе ці аб сваіх сваякох клапоціцца. 1225. Свая сірмяжка нікому ні цяжка. Клопаты аб самым сабе й сваіх рэчах нікому не дакучаюць
Дадатковыя словы
абедзіш, пюць, пяныя
9 👁