Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Род бяз вырадку ні бывая. Гэтак спагадаюць тэй радні, якая мае ў сваім асяродзьдзі нейкага вырадка — дурнога ці разбэшчанага. 1196. Рука руку мыя й абедзьвя чыстыя. Трэба адзін аднаму памагаць, дык абодвум будзе добра. 1197. Рукі на замок. Калі складаюць пальцы між пальцамі, каб у далонях нешта моцна сьціснуць. 1198. Рыцэр то рыцэр, алі мех ня цэл. Прыказваюць, калі й таго ашукалі, хто запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. З казкі: Ішла грамада людзей у дарогу і кажны нёс на плячах у мяшку ежу. Раніцай то той, тое ёй скардзіцца, што ў яго пакрадзена то хлеб, то сала. Іхныж кіраўнік зь іх сьмяецца, кажучы, што толькі ў дурняў крадуць, а ў яго не ўкрадуць, бо ён завязвае свой мяшок і рыцарскім вузлом. Аднэй раніцы й ён стаў клясьці, што й яго абакралі. А спадарожнікі ў яго пытаюцца: — «А як-жа твой рыцэр?» «Рыцэр то рыцэр, але мех ня цэл!» — адказаў кіраўнічы. Ягоны мех прарэзалі нажом. 1199. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Практычная заўвага сялян, каб снасьць заўсёды на пару была гатовая. Прыказваюць таму, у каго няма ніякіх запасаў, а які бярэцца за падрыхтоўку толькі тады, калі трэба із снасьці карыстацца. 1200. Рыхцік увесь бацячка — і крошачкі пабраў. Калі сын падобны да бацькі да малой рыскі. С 1201. Сабака й на Бога брэша. Разважаюць гэтак нявіннага чалавека,якога нейкі злыдзень нізавошта зьневажае й лае. 1202. Сабака, ні пакачаўшы, ня зьесьць. Жартам прыказвае той, хто незнарок упусьціў нейкую ежу, а потым падымае ды есьць. 1203. Сабака сам сена ня есьць і каню не дае. Калі нехта па зайздрасьці захопіць нешта, што яму зусім няпрыгодна, але не дае й таму, каму яно патрэбна. 1204. Сабаку выбіраюць па псярні, а жонку па радні. Прыказваюць старэйшыя, калі радзяць сваяку-дзяцюку браць жонку з добрай радні, бо вераць, што калі добрыя бацькі, дык і дзеці будуць добрыя. 1205. Сабацкая доля. Скардзіцца той, каго ганяюць, папіхаюць, з каго зьдзекваюцца. 1206. Сабацкая служба. Аб службе, пры выкананьні якой трэба апастыляцца зь людзьмі. 1207. Сабачча вузёл. Косы вузёл, у якім канцы наўкос пастаўлены. 1208. Сабраліся два Юр'і ды абодва дурні, адно халодная, а другоя галодная. Прыказка сялян, бо восенскае Юр'е, 26 лістапада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

юре, юрі
16 👁
 ◀  / 133  ▶