Раздайся лахамоцьця. Аб тым, хто заўзята танцуе або шпарка бяжыць. 1178. Разіньку прадаць. Калі нехта на кірмашы разглядаецца па бакох бязь ніякае зацікаўленасьці. 1179. Рана роена, а у дзень млосна, а ўвечары камары, — ані з куста галавы. Гэткія прычыны дае гультай, калі ў яго пытаюць, чаму ён сена не накасіў летам. 1180. Рана ўстаў, алі дзень насьпяшыўся. Жартуюць з таго, хто хваліцца, што зараньня ўстаў, але ў ягонай рабоце посьпеху ня відаць. 1181. Раньняга дажджу ня бойся. Заўвагі сялян аб надвор'і. Калі дождж пойдзе ўсходам сонца, дык ён хутка спыніцца. Калі дождж пойдзе ў познае сьняданьне, дык ён будзе ісьці блізка да вечара. 1182. Раньняя птушка зубкі цярэбя, а позная вочкі трэ. Гэтак жартуюць з гультая, які позна спаў ды сьнеданьне праспаў. 1183. Раса, як вір. Пра вялікую расу. 1184. Раскапусьціўся, як старая баба. Калі нехта, сеўшы, заняў шмат месца. 1185. Распусьціў язык, як старэцкую пугу. Упікаюць гэтак падлетка,які дае волю свайму языку ды абы што, і недарэчнае, і няпрыстойнае, вярзе. 1186. Рассыпаіцца драбней маку. Калі нехта лісьліва гавора, падпускае лёстачкі, прыдобраваецца. 1187. Расхадзіліся, як жыды на дождж. Кажуць, калі дзеці раздурэліся. Жыды на кірмашы шпарка рухаюцца, каб закупы да дажджу зрабіць. 1188. Расхадзіўся, як М арка па пекля. Калі нехта нецярпліва ходзе,сьпяшаецца, мятусіцца. 1189. Расьхініся гразь — бруд плыве. Калі праходзе ганарысты чалавек, які народ называе гразьзю. 1190. Расьце на лес гледзючы. Кажуць аб падлетку, які гадуецца дзіка,бязь ніякага выхаваньня. 1191. Расьце ў роця. Калі нехта бяз смаку есьць або яга гадзіць ды стра-ва ня глытаецца. 1192. Рэдзька кажа: «Я зь мёдам добра». А мёд кажа: «А я бяз рэдзькі яшчэ лепі». Калі несамавіты чалавек набіваецца ў сяброўства да прыстойных людзей. 1193. Рэдзьку есьці з панамі, а спаць легчы зь сьвіньнямі. Жартуюць з таго, хто рэдзьку еў, бо посьля доўга з роту чуваць рэдзькай. 1194. Родам куркі хахлатыя. Калі дзеці дасталі ад бацькоў спадчынныя налогі
Дадатковыя словы
надворі
8 👁