Пытаіцца вата, ці далёка хата, а кажушок дзяржыць душок. Прыказваюць сяляне, калі высьмейваюць адзетак пашыты на ваце. 1166. П'янаму й мора па калена. Высьмейваньне адвагі п'янага. 1166а. П'янаму й чорт з дарогі саступая. Лепей абыходзіць п'янага ды ня ўступаць зь ім у спрэчкі. 1166б. П'яны прасьпіцца, а дурань ніколі. Хоць дрэнна жыць з п'яніцай, але з дурнем яшчэ горай. 1166в. П'яніцы й капля дарага. Прыказвае бедны, калі дзеля нястачы ня дасьць загінуць на полі й аднаму каласку ці бульбіне. 1166г. Пярэ, як у дошку. Калі нехта бязупынна кашляе. 1166д. Пятая празь дзісятая. Калі нехта пры рабоце сьпяшаецца й робе вялікія хібы. Р 1167. Рабі нябожа, дык і Бог дапаможа. Прыказваюць таму, хто скардзіцца на свой лес, што ён ня можа пабагацець. 1168. Рабіці ні прыбіці. Аб тым падлетку, што ня хоча прывучацца да ніякай работы. 1169. Работа дурня любя. Аб такім работніку, які працуе шчыра, але не дамагаецца належнай платы за сваю працу. 1170. Работа ня воўк, у лес ні ўцячэ. Прыказвае гультай, што выкручваецца ад работы. 1171. Работы аж да суботы. Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат мае работы. 1172. Рада-б душа ў рай, ды грахі ні пускаюць. Прыказвае той, хто хацеў-бы нечага дасягнуць, але ня мае магчымасьці. 1173. Радня да паўдня, а як сонца зайдзя, дык і чорт яе знайдзя. Прыказвае стары, якога радня пакшула. Радня толькі тады прызнаецца, калі чалавек малады, здаровы ды багаты. Людзі раўнуюць свае жыцьцё з днём: раньне — маладосьць, паўдня — сталыя гады, вечар — старасьць. 1174. Рады ў гады. Калі нешта бывае надта рэдка. 1175. Разадралася, разлапсардачылася, вылапсардачылася. Гульня словаў, скарагаворка. Тры словы аднолькавага значаньня, якія цяжка вымавіць. Даецца дзецям да вымовы, каб сказалі хутка й без памылкі. 1176. Разгудніца на сьвіньні прыехала. Калі прышла нейкая жанчына да маладой ці да маладога, каб вясельле разрабіць. Яна маладому гане маладую або маладой гане маладога, а сватае іншага ці іншую. Разгудніца — ад слова «гудзіць», значыць ганіць
Дадатковыя словы
пянага, пянаму, пяны, пяніцай, пяніцы
11 👁