Паціры ў маціры. Жартам адказваюць тэй маці, якая наракае, што яе дзеці ня ўмеюць пацераў. 1073. Пашанцавала, як жыду з тары едучы. Калі нехта меў недаўгавечнае шчасьце, якое хутка кончылася. З казкі: У жыда быў ляны конь, што ніколі ня бег. Але калі з тары напёр воз, дык конь пабег. Жыд быў рад, ды радасьць была нядоўгая, бо конь з возам і жыдам паляцеў у канаву. 1074. Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву. Прыказваюць паняволеныя свайму прыгнятальніку, калі ён кажа, што іх шкадуе. 1075. Пашлі дурнога, а за ім другога. Калі пасланец ня выканаў свайго заданьня. 1076. Пашло мілая на пастылая. I мілае стала праціўным, калі яно апынулася ў варожых руках. 1077. Пашло рукой. Стала шанцаваць, паручыла. 1078. Пашоў гандаль на пындаль. Прыказваюць пры банкруцтве гандлю. 1079. Пашоў па бацьку. Удаўся гэткім, як бацька ж з выгляду, і з натуры. 1080. Пашоў пасол, уваліўся ў расол. Калі пасланец пашоў ды аб ім няма ніякіх вестак. 1081. Пашоў сваім трыбам. Жыве паводля свайго надуму ды ня слухае парады іншых. 1082. Пашоў сьвет на сьвет. Вялікая вандроўка з прымусу, калі людзі кідаюць свае дамы ды ідуць у сьвет. 1083. Пашоў, як мыла зьеўшы. Калі нехта пашоў ад сораму. 1084. Па што, воўча, ідзеш? — Па астатняя. Калі некаму забіраюць апошняе за падаткі ці апошняе ўкралі. 1085. Пей песьні хоць трэсьні, алі есьці ні прасі. Жартуюць зь дзяцей,асабліва калі хлеба нехапае. 1086. Пень вялік, алі дуплінат. Аб тым, хто вырас вялікі, але ні да чога няздатны або дурны. 1087. Першага торгу ні мінай. Прыказваюць пры гандлі. Таксама прыказваюць і дзеўцы, калі яе сватаюць першыя сваты. 1088. Перш за грэх, як за праўду. Калі чалавека ў нечым зьвінавацяць, а посьля выяўляецца, што ён нявінны. 1089. Перш зьядзім тваё, а тады хто сваё. Прыказка таму, хто ўвачавідкі ашуквае, нешта выманьвае. 1090. Перш тпрулячка, тпрулячка, а потым: Стой, воўча дух! Гэтак ласкава гаспадар кліча каня, пакуль яго за аброць ня возьме, а потым аблае й абсьцёбае. Прыказваецца аб тых валадарох, якія
16 👁