Паны сваруцца, а мужыкоў чубы трашчаць. Прыказка бадай што з часоў прыгону, ікалі абшарнікі рабілі адзін на другога заезды й бралі да гэтага сваіх сялян. Прыказваюць, калі валадары дзеляць народ на дзьве партыі або на дзьве веры, ды правакуюць біцца адзін з другім. 1055. Па няволі ні плачуць. Гэтак прыказвалі сяляне, калі ў 1941 годзе бальшавікі зь Беларусі ўцякалі. 1056. Папа ўсе знаюць, а поп нікога. Аб тым, да каго ў патрэбе зьвяртаецца ўся грамада. 1057. Папова вока. Жартуюць зь дзяцей, калі каторае набірае поўную лыжку стравы ды посьля разьлівае. 1058. Папова ня высахла, ня вымакла. Поп аднолькавую плату бярэ за сваю абслугу, хоць у сялян і недарод. 1059. Папраў кумя — каты лазюць! А калі кум паправіў, дык і сабакі палезьлі. Гэтак высьмейваюць благога майстру. 1060. Парабак першы год кажа «Ваша», другі год кажа «Наша», а трэйці год кажа «Маё». Адраджваньне трымаць доўга парабка. 1061. Парадак, як у жыда на таку. Аб тым месцы, дзе няма ніякага парадку. 1062. Пара касьці ня ломя. Прыказваюць бацькі, калі радзяць дзецям цёпла адзявацца ці калі забараняюць ім адчыняць вокны. 1063. Па Саўку й Шапка. Калі нехта па сабе й сваю кампанію падбірае. 1064. Пасеіна ў сьвінны голас. Аб познай сяўбе. У вёсцы познай восеняй і раньняй вясною сьвіньні ходзяць па полі, знаходзяць саб'е пажыву. Толькі пасьля першай сяўбы вясной запіраюць сьвіней у хлеў, і яды там галасуюць. 1065. Пасі Божа асталцо. Прыказвае гаспадар, калі рэжа на мяса нейкае скацё. 1066. Пасланца ня б'юць, ні караюць. Пасланец — незачэпная асоба. Гэтак прыказвае свацьця, калі прыходзе да дзеўкі пытацца, ці можна прыйсьці да яе ў сваты. 1067. Пастаўлёна баслаўлёна. Гэткім жартам гаспадыня запрашае гасьцей сядаць за стол, калі паставе страву. 1068. Паставіць на сваім. Дамагчыся, каб усе іншыя зь ім згадзіліся. 1069. Патрэбін ты мне, як сабаку пятая нага. Адказваюць таму, хто нахабна навязваецца ў сяброўства. 1070. Паўзе, як вош па каўняры. Зьняважліва аб маруднай хадзе. 1071. Паўзе, як рапуха. Лаюць за ціхую хаду
Дадатковыя словы
бюць
13 👁