Тэрытар'яльна зарэгістраваныя ў зборніку прыказкі паходзяць з Лагойшчыны, што знаходзіцца на паўночным усходзе ад Менску. Дык гэта прыказкі цэнтральнае Беларусі й дзеля гэтага гэты зборнік добра дапаўняе два большыя папярэднія зборнікі — Фэдэроўскага й Насовіча, — першы зь якіх дае прыказкі найперш з заходніх земляў Беларусь, другі-ж — з усходніх. Усе запісы робленыя зьбіраньнікам пасьля 1945 году, з памяці, з пачутага ў Лагойшчыне ў гадох 18971930. Выключная важнасьць і цікавасьць зборніка тая, што ў ім зарэгістраваныя ўжо й некаторыя прыказкі падсавецкае пары, у якіх адбітак вострага народнага асуду панаваньня савецкае Масквы. Адцеміць трэба таксама, што гэта адзіны большы зборнік беларускіх прыказак даступны сяньня для шырэйшага кола чытачоў у краёх вольнага сьвету. Каштоўныя запісы прыказак Лявона ВітанДубейкаўскага, друкаваныя ў 1954 годзе, куды сьціплейшыя лікам пададзеных у іх прыказак. Усіх там 600 прыказак6. Каштоўны зборнік А. Варлыгі й сваімі загадкамі. З раней друкаваных запісаў беларускіх загадак у 4-м томе «Lud Bialoruski» Фэдэроўскага ёсьць іх 520. Куды больш надрукаваў іх другі выдатны беларускі этнограф — Аўдакім Раманаў. Толькі ў першым томе ягонага «Беларускага зборніка» памешчана 453 загадка,7 а ўва ўсіх этнаграфічных публікацыях Раманава надрукавана звыш 1 300 загадак запісу ці яго самога, ці іншых зьбіральнікаў. Куды сьціплейшыя лікам сваіх загадак запісы XIX стагодзьдзя П. Шэйна (146), Насовіча (130), Л. Васілеўскага (128) дый шмат іншых. Загадка, ці заганка, гэта замыславата й дасьціпна складзенае пытаньне, што вымагае ад слухача адказу, адгадкі. Калі прыказка, гэта закончаны ў сабе твор, з гатовым аўтарытэтным выснавам, дык значэньне загадкі заўсёды й знарок сукрытае — да яго трэба дадумацца, яго знайсьці, загадку трэба адгадацъ. З боку формы, дзеля свае афарыстычнай кампактнасьці, загадкі блізкія прыказкам. Галоўны прыём мастацкага ў іх выражэньня мэтафара. Задуманая ў загадцы рэч выражаецца нейкай іншай, хоць заўсёды гэткаю, што — хай сабе й вельмі далёка — нечым яе нагадвае, нечым да яе падобная. Загадкі, як і прыказкі, часта закрашаныя й гукавымі прыёмамі — рымамі, сугуччамі, асанацыямі, дый надзеленыя бойкім рытмічным 6 Vitan Kvietka. Lavon Vitan-Dubiejkauski. New York, 1954, 6. 17—40. 7 Романов E. Белорусский сборник, т. I. Киев, 1886, б
Дадатковыя словы
тэрытаряльна
21 👁