ладам. Дзякуючы мастацкаму майстэрству загадак іх лёгка ўспрымаць, запамятаваць, а ў патрэбе — паўтарыць. Калі прыказкам у гутарковай мове няма межаў што да часу іх ужываньня, дык загадкі загадваюць толькі ў адпаведную на гэта, найчасьцей сьвяточную, ці іншую вольную ад працы й заняткаў, пару. Асабліва любяць загадкі дзеці й загадкамі старэйшыя часта іх забаўляюць. Дзеля сваіх пэдагагічных якасьцяў загадкі, як і прыказкі, пераймаюць і ў школьныя падручнікі дый дзіцячыя кніжкі. Ёсьць, аднак-жа, загадкі, што зразумелыя й цікавыя толькі дарослым. Для жарту й уцехі старэйшыя любяць часам загадаць сабранай на ігрышчы моладзі й загадкі двусэнсавага, жартаўліва-эратычнага, значэньня. Загадкі гэткія-ж старавечныя як і прыказкі. Ведамыя шматлікія прыклады пробы людзкое мудрасьці загадкамі ў міталёгіі й літаратуры народаў антычнага сьвету. Двубой герояў казак загадкамі — часты сюжэт і ў беларускім вусным народным творстве. Імі выпрабоўваюць розум і дасужасьць герояў казак, а трапная адгадка ратуе няраз ад сьмяротнае небясьпекі. У загадках, як і ў прыказках, багаты адбітак навакольнага, найперш сялянскага, жыцьця й быту. Чалавек, сям'я, хатнія рэчы, гаспадарская снасьць і праца, расьлінны й зьвярыны сьвет, поры дня й году, зьявы прыроды, вада, агонь, вецер, гром, сонца, зоры, месяц, — вось тая навакольная рэчаіснасьць, што мае свой багаты адбітак у загадках беларускага народу. На шмат загадках сьляды далёкіх мінулых эпохаў гісторыі. Знойдзем у іх адбіткі й старавечных народных вераваньняў, першабытнага сьветагляду. Часта выражаная ў іх проста й яскрава й патрыятычнае пачуцьцё народу, як у загадцы запісанай у вапошняй чверці мінулага стагодзьдзя М. Фэдэроўскім: Было сьвятое й будзе сьвятое, а ў небе ня было й ня будзе? Адгадка: Бацькаўшчына, зямелька родная.8 Гэты зборнік прыказак мае ня толькі строга навуковую — найперш для этнографаў і моваведаў, — але й шырэйшую практычную вагу й цікавасьць, як карысны падручны даведнік для беларускіх настаўнікаў, пісьменьнікаў, публіцыстых, дый усіх іншых працаўнікоў слова й пяра. Бясспрэчна, што й навуковыя, і практычныя вартасьці зборніка не часовыя, пераходныя, а трывалкія. Ён паважна ўзбагачае дасюлешнія зборы беларускае парэміяграфіі. За гэта збіраньніку належыцца глыбокая ўдзячнасьць, і найперш ад усіх тых, каму 8 Federowski M. Lud Bialoruski, t. IV, б
Дадатковыя словы
сямя
24 👁