Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Найбольшы зборнік беларускіх прыказак — зборнік Міхала Фэдэроўскага — выдадзены быў толькі ў 1935 годзе, хоць матар'ялы да яго зьбіраліся й запісваліся ў вапошняй чверці XIX стагодзьдзя дый на пачатку стагодзьдзя ХХ-га. Зборнік Фэдэроўскага дае каля 10 000 прыказак і прымавак.2 Другі па вялічыні, гэта Зборнік прыказак Насовіча 1874 году. У ім звыш 3 700 прыказак.3 Трэці, смаленскі Дабравольскага 1894 году, дзе прыказак звыш 3 500.4 Чацьверты Ляцкага 1898 году, дзе звыш 2 000 прыказак.5 Ня ўзятыя тут на ўвагу зборнікі прыказак выдадзеныя апошнімі гадамі ў Менску Ф. Янкоўскім і Я. Рапановічам, паколькі яны складзеныя пераважна не на падставе новых арыгінальных запісаў, а кампіляваныя з запісаў папярэдніх зьбіральнікаў. Прыказкі да гэтых зборнікаў, прытым, падабраныя з ар'ентацыяй на партыйна-прапагандныя вымаганьні сучаснага расейскага савецкага рэжыму ў Беларусі. Калі, дзякуючы рупнай, ахвярнай працы этнографаў-зьбіральнікаў, галоўна XIX стагодзьдзя, зборы публікаваных запісаў беларускіх прыказак сваім лікам даволі паважныя й беларуская парэміяграфія сяньня ўжо даволі багатая, дык адначасна трэба прызнаць, што навуковае вывучэньне гэтых прыказак — беларуская парэміялёгія — тымчасам яшчэ ў пялёнках. Друкаваны гэтта зборнік запісу спадара Адама Варлыгі абыймае звыш 1 700 прыказак. Па ліку прыказак ён пяты з чаргі, пасьля зборнікаў Фэдэроўскага, Насовіча, Дабравольскага, Ляцкага. Апрача прыказак у ім дадзены 32 прывітаньні, 79 клёнак, 108 загадак. Да прыказак зьбіраньнік даў і свае паясьненьні, што раскрываюць адно, ці колькі значэньняў, у якіх паасобныя прыказкі ўжываюцца. Асабліва каштоўнае тое, што сп. Варлыга часта «кажа казку з прыказкай» — дае паясьненьне паходжаньня тых прыказак і прымавак, што выводзяцца ад казак, жартаў, анэкдотаў, дый прыводзіць разам і тэксты гэтых анэкдотаў-казак. 2 Federowski Micbal. Lud bialoruski. Tom IV. Przyslowia, zarciki, wyrazenia stale, orazzagadki... Prace etnologiczne Inscytotu Nauk Antropologieznych i Etnologicznych Towarzy-stwa Naukowego Warszawskiego. Warszawa, 1935, b. XVIII 490. 3 Носович Иван. Сборник белорусских пословиц. Санктпетербург, 1874. 4 Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник, ч. III. Пословицы. Записки Имп. Русского Географ. Об-ва, т. XXIII, вып. 2. СПБ, 1894, 111 +137 б. 5 Ляцкий Е. А. Материалы для изучения творчества и быта белоруссов. Пословицы, поговорки, загадки. Чтения в Императорском Обществе истории и древностей российских при Московском Университете, кн. 3. Москва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арентацыяй, матарялы
23 👁
 ◀  / 133  ▶