Пазірая, як мыш з патрэп'я. Калі нехта вызірае зь нейкага сховішча. 1020. Пазнаюць сокала на палёту, а саву па паглёду. Па вонкавым выглядзе й рухах пазнаюць характар чалавека. 1021. Пазычаць — сакольля вочы, а аддаваць — савіны. Калі нехта пазычае, глядзіць весела, як сокал. А калі трэба аддаваць пазычанае, глядзіць панура, бо шкадуе. 1022. Пазычай — благі звычай. Прыказваюць таму, хто пазычае дзеля таго, каб скруціць. 1023. Пазычоны хлеб еш ды аглідайся. Пазычоны хдеб няспорны. 1024. Пайдзі да людзей, дык пачуіш, што дома робіцца. Як-бы хто пільна ні трымаў сакрэтаў аб сваей хаце, людзі даведаюцца й будуць аб іх гаварыць. 1025. Пайдзі ў чужоя сяло, дык пачуіш, што ў сваім робіцца. Людзі болей цікавяцца чужымі далёкімі навінамі, чымся сваімі блізкімі. 1026. Па Калядах сонца ўгору, а сьнег далоў. Сялянская заўвага аб тым,што калі сонца падымаецца на небе вышэй, яно зганяе сьнег. 1027. Па Калядах (тыдняў) двойчы пяць — да дня сьпяць. Сялянская заўвага аб тым, што да пачатку сакавіка ніхто досьвіту не ўстае. 1028. Па Калядах (тыдняў) трэйчы пяць — у полі ліпяць. У пачатку красавіка сяляне пачынаюць выходзіць у поле, хто пасьціць статак, хто араць. 1029. Пакольлю вочы носіць. Калі нейкі вырыванец усюды разглядае, дзе што ляжыць, каб посьля ўкрасьці. 1030. Пакроў пакрыя зямлю ці сьняжком, ці лістком. Сялянская заўвага аб набліжэньні зімы. 1031. Пакуляў вочы. Шырака расчыніў вочы. 1032. Пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя. Прыказваюць, калі разойдзецца чутка, што далёка нешта танна прадаецца. Беднаму няварта туды ісьці, бо «пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя», і ўсё забярэ. 1033. Пакуль дзед мову згукаў, баба клёцкі зьела. Матар'ялісты заўсёды ашукае ідэялістага. 1034. Пакуль жаніцца — загаіцца. Прыказваюць таму, хто мае малую больку на целе ці малое пашкоджаньне, якое хутка зажыве. 1035. Пакуль з багатага пух, дык зь беднага дух. Прыказваюць беднаму,калі ён пачынае судзіцца з багатым. 1036. Пакуль сонца ўзойдзя, раса вочы выісьць. Адказвае чалавек гаротны, калі яго разважаюць, што посьля яму будзе добра жыць
Дадатковыя словы
матарялісты, патрэпя
10 👁