Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Па гаспадару плача клець, а па гаспадыні плача печ. Калі благі гаспадар, дык няма парадку ў клеці й яна часта пустуе. Калі благая гаспадыня, дык сям'я ў сваю пару ня будзе накормленая, а часам і галодная. 1005. Паглядзім, дзе каго пасадзім. Кажны дастане месца паводля ягоных заслугаў. 1006. Пагода як дым — аж вушы кураць! Прыказваюць, калі гарачая й вельмі сухая пагода. 1007. Пагрэў рукі. Прыказвае гандляр, калі шмат зарабіў на перапрададзенай рэчы, або той, што дастаў добры магарыч. 1008. Пагуляць ці зьесьці, дык, калі няма часу, можна пакінуць і да заўтрашняга, а пільную работу трэба кончыць сяньня. Прыказка бацькоў у навуку дзецям. 1009. Падай тоя рагатоя. Жартам прыказваюць, калі просяць нешта падаць ці прынесьці ды калі ня ведаюць, як яно называецца. Паўстала з казкі аб цыгану й бортніку: — Цыган прасіў у бортніка мёду. Бортнік прыставіў да борці лясу (верхавіну дрэва з абцярэбленым надоўга суччом). Калі цыган палез на палаці да борці, дык бортнік адкінуў лясу набок.У борці, тымчасам, былі ня пчолы, а шэршні, і яны напалі на цыгана. Цыган тады стаў крычаць на бортніка: — «Баця, баця! — падай тоя рагатоя!». 1010. Падарожны за сабой хаты ня нося. Прыказваюць, калі пускаюць нанач падарожнага. Прыказвае гэтак і падарожны, калі просіцца нанач. 1011. Падбівай вілы ды бяры на ўсе жылы. Падымай вышэй носу ды кідай на калёсы. Жарт. Прыказваюць, калі вывозяць з хлява гной. 1012. Пад бокам багацьця ня выліжыш. Прыказваюць гультаю, які хоча збагацець. 1013. Пад ліжачы камінь вада ні цячэ. Кажуць гультаю, які марыць аб багацьці, але не працуе, а ляжыць. 1014. Паднялі на гук, або паднялі на языкі. Калі грамадою аб кім-небудзь загавораць няпрыемныя рэчы. 1015. Пад старасьць і кот дурнея. Аб старым, калі ён памыліцца, ці нешта недарэчнае скажа або зробе. 1016. Пад чужую дудку скача. Аб тым, хто сьлепа выконвае чужыя загады. 1017. Паехалі глухія, павязьлі дровы сухія. Гэтак жартуюць з таго, хто недачуўшы нейкага слова, паверне яго на другое, підобнае па вымове. 1018. Пажывём далі, пачуім болі. Прыказваюць, калі. няпэўную навіну пачуюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
11 👁
 ◀  / 133  ▶