адмовіць дзеўка ці калі ня купіцца тую рэч ці жывёліну, якую таргуецца. 991. Няўмеку рукі ні баляць. Гэтак дакараюць таму, які недаўмее рабіць нейкае работы й яму даводзіцца перарабляць яе колькі разоў. 992. Няўрымшчу, стаю як на жары. Прыказвае той, хто хоча хутчэй скуль-небудзь пайсьці, бо моцна турбуецца аб лесе блізкіх людзей ці забясьпеку свае маемасьці. 993. Ня ўсе тыя краскі цвытуць, што рана распускаюцца. Ня ўсе дзеўкі замуж ідуць, што змалада кахаюцца. Аб тэй дзеўцы, якая змоладу была стройная й павабная, але замуж ня вышла. 994. Ня ўсё тоя золата, што блішчыць. Аб штучна аздобленай таннай рэчы. Прыказваюць і аб чалавеку, які хоць і добра выглядае, але благі й бязвартасны. 995. Ня ўсё тоя смачна, што соладка. У простым сэнсе аб страве: страва,якая сама сабой усаладжае, нясмачная й нездаровая. Хлеб недакіслы салодкі й нясмачны. Прыказваюць аб чалавеку, у якога лісьлівыя словы, а падступныя й зрадлівыя чыны. 996. Ня ўсё тоя хораша, што чырвана. Нашыя прашчуры чырвоным колерам прыбіралі свой белы адзетак, жычкай завязвалі белую сарочку, чырвонымі ніткамі адтыкалі вузоры на жаночых сарочках, чырвонай істужкай абкладалі сярмягі. Але суцэльнага чырвонага адзетку ненавідзелі, бо толькі каты ўбіраліся ў чырвоны адзетак. 997. Ня ў тым дзіва, што кабыла сіва, а ў тым дзіва, што возу ні вязе. Калі няма ўдачы ў нейкай справе ці рабоце, дык трэба ня ў вонкавым выглядзе яе шукаць, але ў нутраных якасьцях. 998. Ня цешся чужой бядзе, бо свая ідзе. Аб тым, хто цешыцца з чужога няшчасьця. 999. Ня цешся, калі знашоў, і ні смуціся, калі згубіў. Цешыцца сваей знахадкай, гэта цешыцца бядой таго чалавека, хто згубіў. Сваяж згуба вуча быць пільнейшым і асьцеражнейшым. П 1000. Па адном, па адном, ды ўсе памром. Прыказваюць на хаўтурох, каб разважыць сям'ю памерлага. 1001. Павер — памер. Даючы нешта напавер, трэба добра падумаць, каму можна даваць. 1002. Па вясьне рукамі сплясьне. Спляснуць рукамі — апынуцца ў роспачы. Гэтак папераджаюць гульлівую дзяўчыну. 1003. Пагаворым дзедзька аб людзей, бо аб нас людзі ўжо даўна гаворуць. Прыказваюць таму, хто пачынае гаварыць аб дрэнных паводзінах іншых,каб гэтым прыцьміць свае яшчэ горшыя
Дадатковыя словы
сямю
9 👁