Ня мы хлебам зямлю кормім, а зімля нас. Прыказвае гаспадар сваім дзецям, каб яны ня сеялі густа збожжа. 977. Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. Прыказваюць тыя падарожныя,што за плячыма хлеб у дарозе носяць. 978. Ня мыўся — ляніў. Памыўся — хвасьліў. Аб благіх людзях, якім цяжка дагадзіць, і якія абы за што знайдуць прычыну прычапіцца. 979. Ня пі, ня еш, і з хаты ня лезь. Аб тым, які ў благое надвор'е выбіраецца ў дарогу. 980. Ня плюй у стары калодзісь, бо можа прыдзецца калі зь яго вады напіцца. Аб тым, хто зьневажае свайго былога дабрадзея, бо можа ізноў прыдзецца да яго зьвярнуцца ў бядзе. 981. Нясі, Божа, ніжанатага ды багатага. Жарт. Гэтак прыказваюць дзеўкі, калі нехта позна стукае ў дзьверы, бо можа гэта ідуць сваты. 982. Ня сучка брэша, а карытца. Просты сэнс: Калі сучку будзеш добра карміць, дык яна будзе добра брахаць. Сучкай завуць і чалавека, які за магарыч гатоў ачарніць, збэсьціць, зьняважыць нявіннага чалавека. Прыказваюць, калі гэткі падкуплены чалавек за добрае «карытца» добра брэша за свайго гаспадара. 983. Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было. Жартаўлівы адказ прачкі, калі ёй заўважаюць, што бялізна ня бела памыта. 984. Ня слепа карова, што на страсе салома. Аб нярупным гаспадару, які ня прывядзе да парадку хатніх рэчаў: не намеле мукі, не наробе круп, не насячэ дроў, а кажа: «Вун усё ёсьць, а толькі прыгатуй ды звары». 985. Ня сьмейся брудзя, бо й табе будзя. Ня можна сьмяяцца над няшчасьцем чалавека, бо й самому можа тое самае стацца. 986. Ня сьпіцца ваўку пад сялом. Аб тым, каму ў нейкім месцы трывожна. 987. Ня той чарвяк, што мы зьядзім, а той чарвяк, што нас зьесьць. Жартуюць старыя, калі ім дзеці напамінаюць, каб хаця чарвівых грыбоў у ежу не наклалі. 988. Ня толькі дурань вала губляя. Калі й у разумнага здарыцца няшчасная прыгода ці памылка. 989. Ня тут казана. Прыказваюць перад апавяданьнем жахлівага выпадку: «Ня тут казана, там у лесе на дарозе разбойнікі чалавека забілі». 990. Ня ўвесь той сьвет, што ў вакне. Ня толькі тое ёсьць на сьвеце, што перад намі. Далей, магчыма, ёсьць цікавейшыя й прыгажэйшыя рэчы. Прыказваюць, калі некаму пры сватаньні
Дадатковыя словы
надворе
10 👁