Ня быць казе на лазе, ня есьці брэду. Калі зайздрывы квапіцца на ласы кавалак, але ня можа дастаць. 961. Ня вер каню ў дарозя, а жонцы дома. Прыказваюць таму, каму жонка зрадзіла. 962. Ня вер нікому, дык ніхто ні зрадзя. Перасьцярога ня быць даверлівым. 963. Ня вінна сьвінк,а, а вінна дзірка. Калі гаспадар дбайна глядзіць свае маемасьці, дык у яго ня будзе шкоды. 964. Няволя плача й скача. Плача, бо цяжка жыць, скача, бо да гэтага яго прымушаюць. 965. Ня голад бабовая каша. Прыказваюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная. 966. Ня голіна, а стрыжана. Калі ўпарты ў спрэчцы хоча давесьці, што ягоны верх. З казкі: Мужык і жонка ішлі дарогай ды ўбачылі сучку з апараным бокам. Мужык кажа — «Як брытвай выгалена!» А баба кажа: «Не. Як ножніцамі выстрыжана!». Яны ішлі ўсю дарогу й спрачаліся. Нарэшце мужык узлаваўся ды піргнуў жонку ў раку. Жонка й тапілася, але два пальцы выстаўляла з вады, як ножніцы, каб быў ейны верх. 967. Ня гэта сіла, хто ўтрымая палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымая свае палкая сэрца. Не таму слава, хто мае моцную фізычную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі. 968. Нядобра, калі жыд пазная грунт, а мужык пазная хунт. Селянін павінен пілнавацца зямлі, а жыд гандлю. 969. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Калі нехта дзівіцца з натуральнай зьявы. 970. Ня дзіва, што ў караля дачка хараша. Прыказваюць, калі багаты мае дарагія й прыгожыя рэчы або калі ў багатага гаспадара дзеці добра адзетыя й прыбраныя. 971. Ня дурань здумаў прыказку. Гэтай прыказкай папераджаюць прыказку. 972. Ня зыч ліха другому, каб ні давялося самому. Прыказваюць таму,хто цешыцца з чужой бяды. 973. Ня зьведаўшы броду, ня сунься ў воду. Папярэджаньне, каб быць асьцярожным і прадбачлівым. Прыказваюць, калі нехта па сваей неразважлівасьці апынуўся ў прыкрым і сьмяхотным палажэньні. 974. Ня еў — ня мог. Пад'еў — ні рук, ні ног. 1. Аб гультаі, які перш нямог працаваць, бо быў галодны, а посьля — бо аб'еўся. 2. Гэтак жартуе той, хто па абедзе хоча паляжаць. 975. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Аб тым, хто па сваей неразважлівасьці ды за свае грошы нажыў вялікі клопат
Дадатковыя словы
абеўся, падеў
19 👁