Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
ў сьвірне ўсяго шмат і ўсяго не забярэш, дык ён выняў дзьверы ды панёс у лес. Ён думаў,што калі ў сьвірне ня будзе дзьвярэй, дык калі хаця можна будзе прыйсьці ў сьвіран і набраць, чаго трэба. 949. Носіцца як кот зь сілядцом. Калі нехта ня спускае зь языка гутаркі аб нейкай сваей улюблёнай рэчы ці аб сваім улюблёным чалавеку. 950. Носіцца як падсмаліны. Калі нехта борзда, без развагі, бегае, мітусіцца, калі аб нечым моцна заклапочаны. 951. Ноч пагоня, ноч прыгоня. Аб тым, хто на працу ідзе досьвіта й дамоў ідзе посьля зьмярканьня. 952. Ну, брацьця, за кій брацца. Прыказваюць, калі наўрэлася нейкая цяжкая работа грамадзкага характару, якую трэба на некага ўзваліць. «Брацца за кій» знача — лясаваць. Кажны па чарзе бярэцца за кій, а каму прышлося накрыць канец кія, той нешта й вылесаваў — добрае ці благое. 953. Нуда горш каросты. Жарт. Калі малады чалавек паслужа ў маскалёх ці так пажыве ў Расеі, дык вярнуўшыся дамоў часта пачынае патакаваць словамі: «Ну, да!». А стары тады яму заўважае: «Нуда — горш каросты». Нудой у Беларусаў называецца смутнае адчуваньне, мэлянхолія, а таксама й вашывасьць. Стары ўяўляе, што малады чалавек, які вярнуўся з Расеі, скардзіцца на тое, што ў яго нуда, — вошы. 954. Ня бойся зімы, а бойся зазімка. Зіма для людзей ня страшная,бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней. 955. Ня бойся пана, а бойся падпанка. Прыказка паходзе з часоў прыгону. Ня гэтак страшныя самыя дэспаты, як іхныя паслугачыпадхалімы. 956. Ня бойся п'яніцы, а бойся нідбаліцы, бо п'яны прасьпіцца, а гультай гэткім будзе да веку. Гэткія параўнаньні робяць дзеўцы, калі яе сватае замуж: гультай. 957. Ня будзь ні войтам, ні сватам, дык ня будзіш чалавекам праклятым. Парада ня ісьці на такую пасаду, дзе трэба аднаму дагаджаць, каб крыўдзіць іншых. Войта клялі за тое, што на прыгон выганяў, а свата клянуць, што благую жонку высватаў. 958. Ня будзь ні горак, ні салодак. Навука дзецям і падлеткам, каб яны ня былі ні апрыкронікамі ні падхалімамі. 959. Ня будзя Гірша, дык будзя чорт іншы. Прыказваюць, калі нейкі ўрадовец палохае, што не застанецца на далейшы час
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны, пяніцы
18 👁
 ◀  / 133  ▶