Hi хачу рук паскудзіць. Прыказвае той, хто хацеў-бы правучыць нейкага гіцьля ды навет і фізычна яго пакараць, але ўважае, што гэтым самым ён сябе ўнізіць. 934. Hi хаваўшы малога, ня мець і вялікага. Прыказваюць у сельскай гаспадарцы, пускаючы на хоўлю малады статак — цялят, парасят, — хоць гэта шмат клопату. 935. Hi хваліся нажаўшы, пахвалішся намалаціўшы. Прыказваюць таму, хто загадзя хваліцца сваімі будучымі дасягненьнямі. 936. Hi хваліся сам, ніхай цябе людзі пахвалююць. Аб тым, што хваліцца дасягненьнямі, якіх ня меў. 937. Hi хватай рыбы пірад невадам. Аб тым, хто ў гутарцы ня пілнуецца парадку, а забягае з пытаньнямі наперад. 938. Hi хватайся перш за бацьку. Перасьцярога падлеткам ня ўмешвацца ў гутарку старэйшых. 939. Hi хорт, ні сабака. Аб тым, хто ад простых людзей адбіўся й да багатых не дайшоў. 940. Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. Ніхто няведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў. 941. Ніхто ні бача, калі сірата плача, а калі сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыгнецца. Ніхто ня цікавіцца, калі нейкі галетнік гаруе. Але калі гэты самы галетнік упартаю працай дайшоў да лепшага жыцьця, дык тады ўсім стане зайздросна. 942. Hi цягні чалавечай нагі з балота, а цягні коньськую, бо коньськая нага цябе вывізя з гразі, а чалавеча нага цябе ўтопча ў гразь. Прыказваюць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом. 943. Hi чапай бруду, бо сьмярдзець будзя. Не заводзься й ня зьвязвайся з благім чалавекам, бо прыкрасьці набярэшся. 944. Hi шукай мора, бо ў лужыня ўтопішся. Ня ідзі на вялікую рызыку,бо й з малой загінеш. 945. Новая мітла току ні дзярэ. Калі прыедзе новы ўрадовец на ўрадавую працу, дык спачатку ён не бярэ шмат магарыча. 946. Новая ня порыцца, а добрая ні валочыцца. Прыказваюць, калі нехта стане хваліць таго чалавека, які бадзяецца па сьвеце, ды стане радзіць узяць яго на работу ці сватае ў прымы. 947. Новая сіцца на калочку вісіцца, а староя пад лаўкай валяіцца. Новы чалавек у сям'і ці грамадзе заўсёды ў пашане, а стары часта не шануецца ці й пакінены дажывае веку. 948. Носіцца як дурань з дзьвярыма. Калі нехта пілнуецца нечага непатрэбнага й бескарыснага. З казкі: Пайшлі красьці разумныя й дурны. Разумныя набралі ў сьвірне збожжа й сала, а дурны бача, што
Дадатковыя словы
сямі
19 👁