Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Hi так бойся злодзія, як п'яніцы, бо злодзі цягня дамоў, а п'яніца з дому. Гэтак перасьцерагаюць дзеўку, калі да яе сватаецца п'яніца. Параўнаньне зробленае не дзеля таго, каб злодзея пахваліць, але каб паказаць, што п'яніца ў сямейным жыцьці стаіць ніжэй і за злодзея. 918. Hi так жывём, як хочам, алі як выпадая. Жыцьцёвыя патрэбы прымушаюць людзей абмяжоўваць свае жаданьні, 919. Ні так чорт страшан, як яго малююць. Прыказваюць часта аб тым,якога натоўп зганіў. 920. Hi так шкода, як нявыгодна. Калі згубіцца нейкая недарагая, але патрэбная рэч. 921. Hi ў гаршку, ні ў мяшку. Калі нешта страчана бязь ніякай карысьці — зь мяшка ўзята, а ў гаршчок не паложана. 922. Hi ўздыхай: чаго німа — таго ніхай. Разважаюць таго, хто крыўдзіцца, што ў яго шмат чаго нехапае. 923. Hi умірая стары, алі паравы. Гэтак разважаюць сваякоў пры сьмерці маладой асобы ў іхнай радні. 924. Hi ўрадзіў мак — прабудзім і так. Прыказваюць пры малой страце ў гаспадарцы. 925. Hi ўцяць, ні ўзяць. Калі ў гаспадарцы выйдуць усе харчы й пагражае голад. «Нашы Прахорчыкі обяднелі, што — ні ўцяць, ні ўзяць». 926. Ніхай Бог бароня. Прыказваюць пры адпіраньні — «Ніхай Бог бароня, каб я да іх у спулку прыстаў». 927. Ніхай лепі астанецца, як ністаня. Заўвага ашчэднага гаспадара. 928. Ніхай твая сьвіньня войтам будзя. Прыказвае той, хто ня хоча далей вясьці пустой спрэчкі ды ўступае свайму праціўніку. 929. Ніхай той сірадзіць, хто на печы сядзіць. Гэтак адказвае той работнік, які ідзе на цяжкую работу, калі яму напамінаюць аб посьце. 930. Hi хацела сабача нага ліжаць на стале, дык ніхай ляжыць над сталом. Калі нехта праз свае дрэнныя паводзіны губляе месца між паважных людзей ды апыняецца ў падонках грамадзтва. 931. Hi хаці (ні бяры) чужога й ня бойся нічога. Навукапапярэджаньне дзецям і падлеткам, каб ня квапіліся на чужыя рэчы. Прыказваюць таму,хто пагаліўся на чужое ды посьля баіцца, каб не засудзілі. 932. Hi хачу ні мёду, ні смуроду. Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў нячыстую справу ані мець добрай платы за гэткую работу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніца, пяніцы
14 👁
 ◀  / 133  ▶