Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Hi просьбаю, ні грозьбаю. Калі некага ня можна ні ўгаварыць, ні прымусіць. 902. Hi пры людзях казана. Папярэджваюць, калі хочуць сказаць няпрыемную навіну: — «Hi пры людзях казана — там чалавек павесіўся». 903. Hi пытай старога, а пытай бывалага. Прыказваюць, калі радзяць зварачацца з парадай не да старых бабак, але да дактароў. 904. Hi радзіся краснай, а радзіся шчаснай. Калі прыгожая жанчына гаруе на сьвеце праз сваю прыгожасьць. 905. Hi радзіся хвасьліў, а радзіся шчасьліў. Хвасьлівы, хто любе прыгожа адзецца й выглядаць прыгожа, але на гэта патраце ўсе сродкі ды бывае бедны й непгчасьлівы. 906. Hi рак, ні рыба. Аб нечым ці некім нявыяўленым, але дзе ня відаць нічога добрага. 907. Hi рыба, ні мяса. Аб нечым ці некім нявыразным, што аб благога адыйшло, а да добрага не дайшло. 908. Hi рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу. Калі нехта ня хоча ні прыкрай работы, ні добрай узнагароды за яе. 909. Hi самому паглядзець, ні людзям паказаць. Аб рэчы ці чалавеку, што нічога нявартыя. 910. Hi села, ні пала, захацела баба сала. Калі нехта беспадстаўна нечага дамагаецца. 911. Hi скупосьць, алі нязмога. Перапрашае той, хто ня можа даць нейкай ахвяры або падарунку. 912. Hi сораму, ні ўвагі. Гэтак адклікаецца аб бессаромным чалавеку. 913. Hi стуку, ні груку, пацягнулі як суку. Прыказваюць, калі вясельле бяз музыкаў або калі абмяжоўваюць волю няпрошаных гасьцей. 914. Hi ступай, чалавеча, Богу на пяты. Калі нехта зьдзекліва высьмейвае нешта паважнае й дарагое для іншых. 915. Hi сьпячэцца ды звалачэцца. Прыказваюць, калі няма часу нейкую работу доўга цягнуць, каб яе лепш зрабіць, а стараюцца скончыць яе абы як, каб як найхутчэй ужыць ці спажыць. Прыказка паходзе з казкі пра лісіцу: — Лісіца злавіла жука ды пякла на леташнім вогнішчы. Калі жук спаўзаў з вогнішча — лісіца адкідала яго назад лапай. Нарэшце яна сказала: «Hi сьпячэцца ды звалачэцца» — ды зьела. 916. Hi тады сабак карміць, як на паляваньня іці. Да ўсякае справы трэба загадзя рыхтавацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 133  ▶