Німа горшай балесьці, як калі хочыцца есьці. Прыказвае той, хто шмат і часта галадаў. 885. Німа за што рук зацяць. Прыказвае той, у каго ў гаспадарцы прапала рабочая жывёліна, ці той, хто пазбыўся працы. 886. Hi май сто коп, а май сто сяброў. Сто добрых сяброў хутчэй выратуюць чалавека ад бяды, чымся сто коп грошаў. Сто коп даўней была вялікая сума грошаў. 887. Hi май хворага за памёрлага, а палага за прапалага. Як хворы можа паправіцца, гэтак падупалы на маемасьці можа разжыцца, а падупалы на благіх налогах можа іх пазбыцца. 888. Hi май чалавека за поўчалавека. Прыказваюць гаму, хто паніжае ў чалавеку людзкую годнасьць. 889. Hi маніся ды Богу маліся. Заўважаюць таму, хто занадта самапэўны ў сваіх будучых удачах. 890. Німа патрэбы здаровага лячыць, а разумнага вучыць. Кажуць да тых, што бяруцца вучыць разумнейшых за сябе. 891. Німа тэй крамкі, дзе-б прадаваліся родныя мамкі. Роднае маці нідзе ня знойдзеш і ня купіш за грошы. 892. Німа тэй хаткі, каб ні было звадкі. Звадка як-бы натуральная зьява ў сям'і, хоць яе й ня выносяць навонкі. 893. Німа чаго сабак дражніць. Калі справа безнадзейная й няварта пускаць лішніх погаласак па сьвеце. «А каб ты пасватаў Пранукову Альжбету? — Не, цётка, няма чаго сабак дражніць. Я ведаю, што яна ня пойдзе». 894. Hi мачыся, бо голіны ня будзіш. Аб тым, хто пэўны сваіх будучых удачаў і для гэтага чыніць вялікія прыгатаваньні, хоць ведама, што яны не ажыцьцявяцца 895. Hi нам папоў судзіць, а на гэта чэрці ёсьць. Парахвіяне не павінны ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё папоў, бо калі яны будуць сябе дрэнна паводзіць, дык на тым сьвеце адпакутуюць у пекле. 896. Hi пакаіўся ды паправіўся. Гавораць аб тым, хто хоць і прыцерпіў кару за сваю віну, але ізноў тое самае робе. 897. Hi па кані, ні па аглабнях. Суд адбыўся, але ніводзін бок не пакараны. 898. Hi піражваўшы слова ні пускай на вецір. Трэба заўсёды добра перадумаць тое, што мает гаварыць. 899. Hi плаця багаты, а плаця вінаваты. Аб тым, хто адмаўляецца плаціць доўг, бо ён бедны. 900. Hi плач — мама сьпячэ хахлач, маслам памажа й табе ні пакажа. Жарт пры гульні зь дзецьмі, калі яны плачуць
Дадатковыя словы
сямі
46 👁