Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Муж біў жонку не за тое, што хадзіла жаць жыта, а за тое, што дамоў нанач ня прышла. 867. Hi злавіў за руку, ні кажы, што злодзі. Ня можна вініць некага, калі няма пэўных довадаў. 868. Hi з тваім носам мышы капаць. Ня трэба брацца за тую работу,да якой няма здольнасьці й спрыту. 869. Hi запеў. Ня будзеш мець шчасьця, ня будзеш здаволены. Зь вясельнае песьні: «Hi запеў мяне ўзяўшы — будзіш біць прывязаўшы». 870. Hi кайся рана ўстаўшы й замалада ажаніўшыся. Усе тое добра, што ў сваім часе робіцца. 871. Hi кала, ні двара. Кажуць на таго, хто ня мае нярухомай маемасьці. 872. Hi капай на другога ямы, бо сам у яе ўвалішся. Калі хто рыхтуе загубу для іншых, гэткую-ж загубу прырыхтуюць і яму. 873. Hi карміўшы буракамі, ні пасылаць за быкамі. Калі не прычыніўся да забясьпечаньня існаваньня нейкае асобы, ня маеш права й выкарыстоўваць яе для свае карысьці. 874. Hi кладзі пальцаў у дзьверы, бо прыціснуць. Ня лезь у відавочную небясьпеку, бо будзеш мець вялікую няпрыемнасьць. 875. Ніколі ня спозьнішся аддаць стары доўг і памерці. Прыказваюць, калі аддаюць стары доўг. 876. Ніколі ня спозьнішся памерці й пайсьці ў калгас. Гэтак прыказвалі сяляне, калі іх у 1930-31 гадох заганялі ў калгасы. — Чаму ты, Мордух, ня ідзеш у калгас? — Пайду, пайду! Будзе парой. — Глядзіш, каб ні было позна! (пагроза, што вышлюць у Котлас). — Памёрці й пайсьці ў калгас ніколі ні спазьнішся. 877. Hi красна хата вугламі, а красна пірагамі. Гаспадарка й гаспадар славяцца ня прыгожым выглядам, але сваей гасьціннасьцяй. 878. Нікому роту ні завяжыш. Прыказвае той, якога няпраўдай зьнеслаўляюць. 879. Hi крычы, алі наўчы. Ня крыкам і лаянкай трэба вучыць таго, хто недаўмее нечага, але добрым словам. 880. Hi к сялу, ні к гораду. Калі нехта нешта скажа не да ладу. 881. Hi куецца ды плешчыцца. Калі няма ладу ў рабоце або калі ў жыцьці ня ладзіцца. 882. Нік! — як сучка ў жбан. Прыказваюць таму, хто заглядае туды,дзе яму няма патрэбы заглядаць. 883. Hi ладу, ні складу. Аб ламакаватым работніку, у рабоце якога няма парадку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
30 👁
 ◀  / 133  ▶