Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Ніводнага годнага. Калі некага ці нечага шмат, але ўсё бязвартаснае, усё дрэнь. 856. Hi глядзіць ні вока, ні бока. Прыказваюць аб работніку, які працуе гонка, але ягоная работа няўдалая, зь хібамі. 857. Hi гуляй у карты — ня будзь упарты. А будзіш гуляць — будуць скуру драць. Гэтак перасьцерагаюць гульцоў у карты. 858. Hi дай Божа чужымі дзяцьмі пасылаць. Прыказвае войчым ці мачыха, калі пасынкі ці падчырыцы ня слухаюць іхных загадаў. 859. Hi дай Бог сьвіньні рог, а мужыку панства. Прыказваюць аб тым,хто нажывае вялікую гаспадарку ды занадта патрабавальны да сваіх работнікаў. Або калі нехта выб'ецца ў вялікія ўрадоўцы ды зьдзекуецца над народам. 860. Hi дай і ні лай. Калі бедны пойдзе да багатага прасіць нейкай дапамогі, дык багаты хоць і дапаможа, але аблае. 861. Недасол на стале, а пірасол на сьпіне. У простым сэньсе: недасоленую страву дасольваюць, а за перасоленую караюць. Прыказваюць майстру, каб ён не сапсаваў матар'ялу, бо за яго будзе плаціць. 862. Hi даць, ні ўзяць (ні дабавіць, ні ўбавіць). Кажуць аб дзьвюх вельмі да сябе падобных рэчах ці асобах. 863. Hi дома, ні замужам. Прыказваюць аб чалавеку, які з аднаго месца працы сарваўся, а на другое не згадзіўся. Прыказка паходзе ад тае дзеўкі,што вышла замуж, але адышла ад мужа. 864. Ніжанаты б'е жонку, а базьдзетны — дзяцей. Прыказваюць аб тым, які хваліцца, што каб ён меў сілу на сьвеце, дык усюды парадак зрабіў і ўсе добрасумленна выконвалі-б свае абавязкі. Так, як і нежанаты кажа,што ўпартую жонку зрабіў-бы пакорнай, а бязьдзетны — што дзяцей-не-слухаў зрабіў-бы паслушнымі. 865. Hi жаніўся — тры анучы. Ажаніўся — тры анучы. Прыказвае жанаты, у якога матар'яльны стан посьля жанімства не палепшыўся. Прыказка паходзе з казкі-жарту: Неўзабаве посьля вясельля малады муж абуваўся ў лапці, выціраў каравыя анучы й прыказваў як-бы сам сабе: «Hi жаніўся — тры анучы. Ажаніўся — тры анучы». А маладая жонка пачула гэта ды кінула яму гэткую самую каравую анучыну, кажучы: «Hi бядуй, што тры анучы — на табе чацьвертую». Муж наракаў не за тое, што меў тры анучыны, але за гэта, што ўзяў жонку гультайку, што навет ануч не памые, а трэба іх выціраць з гразі, каб абвярцець каля нагі. 866. Hi за гэта біта, што хадзіла ў жыта, алі за тоя, што дома ні начавала. Прыказваюць, калі пакараны чалавек перакручвае сваю віну на добрыя чыны, і кажа, што быццам пакаралі яго нявіннага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбецца, матарялу, матаряльны
24 👁
 ◀  / 133  ▶