Нашы слугі пагнуліся ў дугі. Калі работа ў гаспадарцы няробленая, бо работнікі або хворыя, або гультаі. 842. На Яна баба за ягады п'яна. Сялянская заўвага аб тым, што 24 чырвеня ягады сьпелыя й іх шмат. 843. Неба кажа, што боты, зімля кажа, што босы. У простым сэнсе аб ботах, якія зьверху добра выглядаюць, а зьнізу дзіркі. Прыказваюць, калі з выгляду рэч добрая, але няпрыгодная да ўжытку. 844. Нейкія матылі ў галаву ўбіліся. Аб тым, хто мае азнакі ненармальнага розуму. 845. Нешта вялікая ў леся здохла. Прыказваюць, калі ў хату зайдзе вельмі рэдкі госьць. 846. Нешта нейкая ды некуды паўзе. Жарт з чалавека, які хваліцца,што ўсё ведае, але простай рэчы не пазнае, тлумача пасвойму ды незразумела для іншых. Паходзе ад казкі: Старыя людзі ўбачылі першы раз ракай пытаюцца ў бывалага, што гэта, а ён адказвае: — Старыя дурні глідзяць і ня ведаюць, што нешта нейкае ды некуды паўзе. 847. Hi адны чорт лапці сатптаў, пакуль роўных сабраў. Аб тых, што з аднолькавымі заганамі пажаніліся ці сьсябраваліся. 848. Hi аднэй казе вока вылізя. Гэтак жартуюць, калі спадзяюцца, што гэтага дня ці гэтай начы некаму здарыцца нейкая нечаканасьць ці бяда. Прыказка з казкі: Жыдоўскі парабак раніцай у вялікі мароз пашоў статак карміць і крукам скуб сена з тарпы, а тут каза пачала лезьці да сена.Ён як кінуў крукам на казу, дык і выбіў вока. Падаваўшы статку, парабак прыйшоў у хату, грэе перад печчу рукі й, як быццам сам да сабе, гавора:«Вось вялікі мароз. Напэўна ні аднэй казе вока вылізя». Калі гаспадар гэта пачуў, пабег глядзець сваіх козаў, аж у ваднэй казы и няма вока. 849. Hi бацька спраўляў і ня сын паганяя. Гутарка гут аб кані. Гэтак прыказваюць, калі нехта нядбайна абыходзіцца з чужой: снасьцяй ці маемасьцяй. 850. Hi бача сава, якава сама. Калі нехта абмаўляе іншых за іхныя недахопы, а сам мае яшчэ большыя. 851. Hi Богу сьвечку, ні чорту качарга. Аб няшкодным, але бескарысным чалавеку. 852. Hi будзі ліха, калі сьпіць. Калі нейкая звадка ці спрэчка супакоілася, дык трэба ўважаць, каб ізноў не распачалася. 853. Hi бяры да галавы. Гэтак разважаюць чалавека, каб не бедаваў па малавартаснай страце, а шанаваў лепш сваё здароўе. 854. Hi вікавоя, а ракавоя. Прыказваюць аб часовай страце, якая будзе адчувацца толькі адзін год, прыкладам: недарод збожжа
Дадатковыя словы
пяна
29 👁