На суд ідуць — абодва хвалюцца. А з суду ідуць — адзін хваліцца. Калі на суд ідуць — кажны спадзяецца выйграць справу. Ідучы з суду, толькі той хваліцца, хто выграў. 825. На табе нябожа, што мне нягожа. Калі нехта дора ці аддае другому, што сабе ня трэба ды яно ня мае ніякай вартасьці. 826. Натрапіў злы на паганага. Калі ў спрэчку ўступаюць два ліхія,што адзін аднаму нд ўступаюць. 827. Наўзьвей вецір. Калі ідуць нечага шукаць, ня ведаючы, дзе яно ёсьць, а вось мо' дзе натрапіцца выпадкова. 828. На ўраджай ні зважай, а жыта сей. Прыказваюць сяляне, калі прыйдзе пара сеяць. 829. Навучыўся на пень брахаць. Кажуць, калі пачуюць, як нейкі падлетак навучыцца брыдотныя словы гаварыць. 830. На хаценьня ёсьць цярпеньня. Адказваюць таму, хто свой праступак паясьняе тым, што яму гэтага захацелася. 831. На ціхага Бог нанясе, а рэзвы сам набяжыць. 1. Калі спакойнаму здарыцца нейкае няшчасьце. 2. Калі рэзвы трапіць у нейкае няшчасьце. 832. На чужую павару ні настаўляй вару. Калі няма чаго сыпаць у гаршчок, дык ня варта й вару заварваць. Прыказваюць таму, хто ня мае грошы, а рыхтуецца вялікія закупы рабіць ці закладаць прадпрыемства, спадзяючыся на грошы чужыя. 833. На чыім вазку еду, таму й песьню пяю. Хто зь нейчай ласкі жыве,таму й дагаджае. 834. Наша дзела ні хадзіць бела. Сялянскі пагляд пра тое, што бела мыцца й хораша прыбірацца можа толькі той, хто фізычна не працуе. 835. Наша Сора шыя й пора. Аб няўдалым работніку, які часта перарабляе сваю работу. 836. Нашто прадаеш? — Трэба. Нашто купляіш? — Трэба. Жыцьцёвыя ўмовы змушаюць навет і патрэбнае ў гаспадарцы прадаваць, каб было за што купіць яшчэ патрабнейшае. 837. Нашто такія збыткі па тры грыбы ў капусту! Гіронія аб скупым. 838. Нашто ўспамінаць леташні сьнег. Каб была згода, ня трэба ўспамінаць старых крыўдаў. 839. Нашу дачку пазнаюць і ў андарачку. Добра выхаванага й з добрай радні людзі будуць паважаць і ў простым уборы. 840. Нашы грошы ня трэскі. Кажуць таму, хто дорага просе за свой тавар
22 👁